Старонка 182
◀ / 289 ▶
ролісе, дык мой хлопец пацставіў падношку і згрэбнуў хвалёнаго барца — от жэ ш сьмеху было, браце ты мой, от было! ЗІКАЦЬ незак. Гаварыць са злосцю, павысіўшы голас. Чаго ты с самага ранку зікаеш, ні можэш сказаць, як чалавек? ЗНЯБОЖЫЦЦА зак. Вельмі стаміцца. Пацягала карчоў цалы дзень, дык саўсім зьнябожылася — слаба стала, старасьць падыходзіць. ЗЫРНУЦЦА зак. Стукнуцца галавою. Учора, здэцца, німоцно зырнуўсе, а сёнечы ўсенька галава трашчыць. ЗЫРНУЦЬ зак. Стукнуць. Зырні чым-нібудзь, то сціхне, ато балабоніць, што трэ і што ні трэ. КЕБЗАЦЬ, КОБЗАЦЬ незак. Пэцкаць. Ні ведаю, што рабіць з гэтаю кебзаю — кожны дзень прыбіраю, а яна толькі кебзае, навет боты ў кухні не здыме. Прышоў, накобзаў сваімі нідатопкамі і пашоў, ходзь бы што, а ты прыбірай. КЕЎКНУЦЬ зак. Памерці. Атстань, бо ак трэсну, дык і кеўкнеш. КЕЎЧЫЦЬ, КОЎЧЫЦЬ незак. Жаваць; камячыць (папяросу, саломіну і інш.). Прымак наш мае прывычку кеўчыць абы-што ў році. Нека білка нінармальна: пачці ўвесь лён пакоўчыла. КРАМЗОЛІЦЬ незак. Крэмзаць. Пакажы мне, пісака, што ты накрамзоліў. КРЭЙЗАЦЬ незак. Гл. герзаць. Ні крэйзай на сьценах, ніўжэ цябе гэтаму ў школі вучаць. КУБЛІЦЦА незак. Таптацца на адным месцы; рабіць логава. Бачу, сьвіня мая кубліцца пачала, ну, думаю, парасіцца будзе. ЛУЗАНУЦЦА зак. Моцна стукнуцца. Браце, задумаўсе нечаго, дый лузануўся аб вушак — от і гуза знашоў. МАРСКАНУЦЬ зак. 1. Біць, пераважна нагою. Такое шчаня ўядлае, пакуль ні марскануў нагою, ні атчапіласё. 2. Рэзка піхнуць. Пацялей так раз'ятрыўсе, што аж нявестку марскануў ат стала. МАТЫЛЯЦЦА незак. 1. Матляцца. Павесь хустку пац страху, хай матыляецца, мо праветрае. 2. Танцаваць (толькі ў адзін бок). Хадзем матыляцца, к [як] мухі ля сьвету.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶