КРЫША'Н м. Пакрышаны сухі фрукт. Сёлята яблык было шмат, дык банка нашая цэлы мех крышаноў даццы завезла. КУ'ТАРМА прысл. Галопам, хутка. Дзе ты іх дагоніш, калі яны вунянё аш кутарма пабеглі. ЛАГУ'Н м. Бітон. Адзін лагун малака калі надоіш, то гэта добра, бо пашы ніяк німа. Дык аткуль тоя малако будзя. ЛАХМЬГТКА м., ж. Чалавек у дранным адзенні, у лахманах; абадранец (абадранка). ЛЕЛЯ, ЛЁЛЬКА ж. Дзіцячая начная сарочка. Хай у лёльцы сьпіць. Яна доўгінькая, дык цяплей будзя. ЛІЗУ'НАК м. Смачная яда, ласунак, Яна толькі п i жыла на гэтых лізунках. ЛІСТЭ'РКА н. Люстэрка. Акава ты стала? Паглядзіся ў лістэрка. ЛУПАЧЫ ' толькі мн. Лупатыя вочы. Яна як вытрашчыць свае лупачы, то аш моташна робіцца. ЛЫТА ж. абразл. Нага. От выставіць свае лыгі дзе трэба, дзе ні трэба, што ні прайці. ЛЯХТЫ 'ЧКА м., ж. Рухавая i спрытная ва ўсім асоба. Дзіва, што яна была ў грыбах. Такая ляхтычка, траха ўвесь лес ні абабегла. МАДЗЯ'СТЫ прым. Недарэчны, абы-які. Але ш такі ўжо мадзясты ён быў, а цяпер бач, які вымахаў. МАСЬЛЯ'К м. Слізняк. Глядзі, які масьляк на грыбе сядзіць? МІГЕ'РА ж. Пачвара. МГСА ж. Таз вялікіх памераў. Вазьмі ў місу зьлі тыя памыі, а я потым сьвіням вылью. МНГШКА м„ ж. Мніцельная, нерашучая асоба. Яна такая мнішка, што наўрат саглосіцца ехаць з намі. МО'ТУС м. Матуз. Падай мне моту с той, што вісіць ў каморы, я зьвяжу яшчык. МУ'СЯКА прысл. Мусіць. Мы мусяка да бапкі нашай сходзім сёня. МУХАЕ'ДЫ толькі мн. экспр. Зубы. Яму i па Мухаедам ні мяшала п ляпнуць. МЬГРМА м., ж. Маўчун. Ад такой мырмы слова ніколі ні выцягняш. МЭ'РЛЯ ж. Марля. Дзе-та мэрлі купіла на фіранку. МЯСЮГА' ж. Мяса добрай якасці. Мясюгі мо заўтра прывязу, а то ні было ў што палажыць
Дадатковыя словы
еды, отус, эрля, ігера
11 👁