НАЛІВА'НКА ж. Каўбаса, начыненая цёртай бульбай з крывёю. У нас дык ніхто ні любіць наліванак, а я іх бы цэлы дзень ела.
НАЦУРКАВА'ЦЬ зак. Упэўніць, пераканаць. Яна яго як нацуркуе, то ён, хоча ці ні хоча, заўжды паверыць.
НА'ЧАЙ прысл. Інакш. Давай троха начай паставім гэты столік, а то прыеўся ён тут стоячы.
НО'ХЦАМ прысл. Нагой, выспяткам. Ен суццы нохцам як даў, дык яна ŭ павалілася. О'БУЙ м. Абутак. У нас усякага обую на гары валяяцца. Палесь што-небудзь выбяры сабе насіць.
ПАВГНЯКА. Павінен. Сёнячы ён павіняка ехаць у лес па дрова, а заўтра — ня ведаю.
ПАВЫЗЬБГРВАЦЬ зак. Пазбіраць, выбраць. Яна кожан дзень ходзіць у ягады. Мабыць, ужэ ўсе павызьбірвала.
ПАВЭ'ДЛУК прыназ. Згодна з кім-, чым-н.; паводле. Павэдлук яе, то Манька Альзъбетчына куды лепяй выглядая.
ПАДГА 'ЛЫ прым. Падгалісты. Але ш i падгалую карову купіў, што страшна яе даіць. Сядзіш i думаяш, кап ні пераступіла npac цябе.
ПАДУЗОФНІК м.. Падзор; брыжы, якія прышываюцца да посцілкі. Я сёнячы покуль падузорнікі да лошкаў прышыла, дык боляй нічога ні ўсьпела зрабіць.
ПАДЭ'РВА ж. Вельмі модны смех. Адна падэрва сёня на нарадзе была. I брыгадзір сьмяяўся.
ПАЗЯХУ'ШКІ, ПАЗЯХА'НЧЫКІ толькі мн. Пазяханне. Некія пазяхушкі на мяне напалі. I, здэцца ш, выспалася.
ПАКАТЫ 'НАК: ДАПАКАТЬГНКУ. Многа, шмат, вельмі. Наеўся да пакатынку, што, відаць, пакачуся зарас.
ПАЛО'К м. 1. Невялікі выступ з боку печы. Ты n спачатка на палок узьлес, а потым на печ. 2. Памост каля печы. Некалі мы на палку спалі.
ПАЛЯНГВГЦА ж. Паляндвіца. Я палянгвіцу на лета астаўляю. Як патсушу яе c прыправамі, дык так смашна.
ПАРЭ'НЧКА ж. Жэрдка. У катуху трэба яшчэ адну парэнчку прыбіць, а то курам недзя сядзець.
ПАСО'ЛЯ ж. Фасоля. Пасолю з картофляй добра варыць. Тагды яна гусьценъкая роб'щца
Дадатковыя словы
аліванка, нацуркаваць, обуй, робщца
53 👁