ЗБРО 'ДНЫ прым. Збродлівы, чужы. Дык то ш некі зоровны кот. Выганяй яго с хаты.
ЗДЭ'ЦЦА пабочнае слова. Здаецца. Яны, звэцца, сена паехалі грэбці.
ЗГРКІ мн. Лупатыя вочы. Яна як вылупіць свае зіркі, дык я гатоў анямець c nydy.
ЗЬБІЁДАЦЬ зак. Згубіць, марна патраціць. Мабыць, зноў шалік зьбіёваў, бо нешта тут ні відаць.
ЗЬЛЁПАК м., ж. Тоўстая асоба, целяпень. Але ш i зьлёпак ён зрабіўся. Хутка ў дзьверы ні ўлезя.
ЗЭ'ЙДА м., ж. Зануда. Ad такога зэйвы нічога не выпытаяш. Колькі яго ні npaci.
КАБАНГНА ж. Посная свініна, свіное мяса. Сьвежую кабаніну добра смажыць c цыбуляй. Тагды так смашна атрымліваецца.
КАГАДЗЕ', КАДЗЕ' прысл. Толькі што. Чаго крычаць на чалавека? ён жа кагадзе прыехаў. Ці ш можна за гэты час усыгець сьвіням даць?
КАДО 'УПЧЫК м. Невялікая бочачка, выдзеўбаная з калодкі, якой бяруць збожжа, муку i г. д. Будзям цяперачы па два кадоўпчыкі мукі сыпаць кабану, мо сычшы станя.
КАЛА' прысл. Каля. Я бачыла, што гусі іхныя кала лесу хадзілі.
КАНУ'НА ж. Абрадавая страва пасля пахавання нябожчыка, сыта.
КАНЫ ' толькі мн. Канцы, смерць. Ледзьвя не забілася на гэтай гушканцы. Думала,, каны прыдуць.
КАПШУ'К м., ж. Целяпень. Гэты капшук покуль зьбярэцца, то ŭ вечар настаня.
КАРТАФЛЯ'НІК м. Бульбоўнік. У яе весь картафлянік, мабыць, зжаты, a ў цябе ні каліва ні начата.
КАСО'УКА ж. Сшытак у касую лінейку.
КВА'ШНЯ ж. Залішне кіслае, кісляціна. У цябе ні шаткаванка вышла, а некая квашня.
КЛА'ДЗЯНКА ж. Галоўкі капусты, якія складаюць у бочку, каб квасіліся. Яшчэ кладзянку мы ў склеп ні ставілі. Ніяк ні можам ш часам сабрацца.
КО'ЖАН займ. Кожны. Яна траха ні кожан дзень мяне пераведвала, як я хварэла.
КРЫВЯ'НКА ж. Каўбаса, якая начынена вантробамі з крывёю. Я крывянак сёлята ні рабіла, бо вантробы некія заболеныя былі
Дадатковыя словы
збровны, кануна, касоука
48 👁