Старонка 172
◀ / 289 ▶
ЗБРОДНЫ прым. Збродлівы, чужы. Дык то ш некі збродны кот. Выганяй яго с хаты. ЗДЭЦЦА пабочнае слова. Здаецца. Яны, здэцца, сена паехалі грэбці. ЗІРКІ мн. Лупатыя вочы. Яна як вылупіць свае зіркі, дык я гатоў анямець с пуду. ЗЬБІЁДАЦЬ зак. Згубіць, марна патраціць. Мабыць, зноў шалік зьбіёдаў, бо нешта тут ні відаць. ЗЬЛЁПАК м., ж. Тоўстая асоба, целяпень. Але ш і зьлёпак ён зрабіўся. Хутка ў дзьверы ні ўлезя. ЗЭЙДА м., ж. Зануда. Ад такога зэйды нічога не выпытаяш. Колькі яго ні прасі. КАБАНІНА ж. Посная свініна, свіное мяса. Сьвежую кабаніну добра смажыць с цыбуляй. Тагды так смашна атрымліваецца. КАГАДЗЕ, КАДЗЕ прысл. Толькі што. Чаго крычаць на чалавека? Ён жа кагадзе прыехаў. Ці ш можна за гэты час усьпець сьвіням даць? КАДОЎПЧЫК м. Невялікая бочачка, выдзеўбаная з калодкі, якой бяруць збожжа, муку і г. д. Будзям цяперачы па два кадоўпчыкі мукі сыпаць кабану, мо сычшы станя. КАЛА прысл. Каля. Я бачыла, што гусі іхныя кала лесу хадзілі. КАНУНА ж. Абрадавая страва пасля пахавання нябожчыка, сыта. КАНЫ толькі мн. Канцы, смерць. Ледзьвя не забілася на гэтай гушканцы. Думала, каны прыдуць. КАПШУК м., ж. Целяпень. Гэты капшук покуль зьбярэцца, то й вечар настаня. КАРТАФЛЯНІК м. Бульбоўнік. У яе весь картафлянік, мабыць, зжаты, а ў цябе ні каліва ні пачата. КАСОЎКА ж. Сшытак у касую лінейку. КВАШНЯ ж. Залішне кіслае, кісляціна. У цябе ні шаткаванка вышла, а некая квашня. КЛАДЗЯНКА ж. Галоўкі капусты, якія складаюць у бочку, каб квасіліся. Яшчэ кладзянку мы ў склеп ні ставілі. Ніяк ні можам ш часам сабрацца. КОЖАН займ. Кожны. Яна траха ні кожан дзень мяне пераведвала, як я хварэла. КРЫВЯНКА ж. Каўбаса, якая начынена вантробамі з крывёю. Я крывянак сёлята ні рабіла, бо вантробы некія заболеныя былі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 289 ▶