ВЫПРУДЗІЦЦА зак. абразл. Памерці, спруцянець. Покуль я прыбегла, то ён ужэ й выпрудзіўся.
ВЫШМАЛЬЗАВАЦЬ зак. Вышмальцаваць. І трэба ш так вышмальзаваць кабат каля печы, што кап брытка выйсці на вуліцу было.
ГАПОНЯ ж. Доўгае неахайнае адзенне. Але ш і гапоню ты сёнячы некую ўшчапіла.
ГАРДЭЛЯ ж. Жанчына высокага росту. Ні дзіва, што такая гардэля дастаня да вакна. Яна й да коміна можа дастаць.
ГЕРГАТАЦЬ незак. Крычаць (пра гусей). Гусі як пачнуць гергатаць у хляве, то, хочаш ні хочаш, прыходзіцца хуччэй выпускаць на выган.
ГЛУШМАН м. Зусім глухі чалавек. Ён такі глушман, што колькі яму ні крычы, ся роўна не пачуя.
ГОЛДА м., ж. Бамбіза. Але ш і голда твая дзёўчына стала. Высозная такая.
ГОРТАЦЬ незак. Гартаць. Яна іны рас толькі гортая, а ні чытая гэтыя кнішкі.
ГРАВЕЙКА ж. Дарога, высыпаная гравіем. Утомяцца мае дзеці, покуль дойдуць да тое гравейкі.
ГРАДУС м. Баразна, града пасаджанай бульбы, буракоў і г. д. На гэтых градусах я сёлята красьненькіх бурачкоў пасею, а на тых — моркаўкі.
ГРАТАЎКА ж. Падвесная полка для пасуды. На гратаўцы ў мяне ўся пасуда стаіць.
ГУСАК м. Вантробы. Цяпер гусак даставай, а потым кроў выбяраш.
ГУШКАНКА ж. Гушкалка. Зрабі хоць гушканку дзіцяці. Яна так даўно просіць цябе.
ДАРМІНКА ж. Дарэмшчына. Ого-о! Ён за дармінкай гатоў у сьвет паехаць.
ДАЧВАРАЦЬ незак. Вытвараць, гарэзнічаць. Але ш і дачварая твой хлопяц. У школьны сат ажно трафіў.
ДРАПЧЫК м. Брычка. Трэба драпчык папрасіць у брыгадзіра, дык, рызыкуючы, паедзям на вяселя.
ДРЭБЫ толькі мн. Косці. Трэба паткарміць карову, а то страшна глянуць на яе. Адны дрэбы пасталі.
ДУБАРАМ прысл. Дубам. У яго с перапуду ажно валасы дубарам сталі.
ДУНДЗІЦЬ незак. Часта ссаць. У нас бычок яшчэ цыцку дундзіць, дык нельга малака ўкрасьці ў каровы ні каплі.
88 👁