АТВАРОХ м. Тварог. Яшчэ калі атварагу з малаком зьем, тагды мо пад'ем.
АТРУПЕЦЬ зак. Аслупянець, спалохацца. Нешта як шмыганула паўз ногі мае, дык я ажно атрупела.
АХЛАБУШЫЦЬ зак. Хутка выпіць, з'есці што-н. Але ш і спрытны які. У рас ахлабушыў міску картофяль.
БАПКА ж. Трыпутнік. Я дык бапку заварваю, калі пад рабром пачынае балець, тагды лепяй робіцца.
БАРДЖЭЙ прысл. Хутчэй. Давай барджэй зьбірацца, бо на музыку подзям.
БІЛО м. Спінка ў ложку. Павесь сваю цяплуху хоць на біло, бо кручок у нас адарваўся.
БІРДАЧКА ж. Малая рэч. Куды ты гэту бірдачку паставіла. Сюды трэба шкаф, або што большае паставіць, а то шмат месца пустога застаецца.
БОПКА ж. Гарошына (пра ўзор тканіны). Сёня яна ўжо ў бопкі сукенку ўзлажыла. Кожан дзень мяняя іх.
БУРБАТКА ж. Бурбалка. Мабыць зноў бурбаткі рабіў з мыла і вады, што па ўсёй хаці паразьлівана.
БУХІКАЦЬ незак. Кашляць моцна. Дзёўчына мая усю ноч бухікала сёня, спаць ані ні давала.
БЭЙБУС м. Гультай, лодар. Але ш і бэйбус у цябе хлопяц, ні хоча нічога памагаць табе.
БЭНСЬ м. Пазашлюбнае дзіця. Яна цяперачы бэнся свайго да маткі прывезла.
ВАЛЯЎКА ж. Зваленае адзенне. Накрыйся хоць якой-небудзь валяўкай. Пад ёй мо цяплей будзя.
ВАТНІКІ толькі мн. Ватныя штаны. Ты вазьмі ватнікі на печ ускінь, хай троха прасохнуць.
ВОДВЕТКІ толькі мн. Адведзіны. Сёнячы трэба на водветкі схадзіць, бо ўжэ траха ні тыдзень, як з радзілкі прыехала сястра, а я яшчэ ні была.
ВОЙДЗЯКА часц. Вось тут. Войдзяка ш ляжыць твая канаплянка, а ты нічога ні бачыш.
ВОТОВО прысл. Зараз, толькі што. Яна вотово прышла, няхай атпачне троха, тагды й зробіць што.
ВОТОЛЕЧКІ прысл. Толькі што. Чалавек вотолечкі прышоў с поля, а ты ўжо па воду яго гоніш.
ВУНЯНЁ, УНЯНЁ часц. Вунь. Вунянё іх машына паехала.
ВЫЛІЗНАЦЬ зак. Зрабіцца гладкім, сытым. Мабыць, ты кату сала давала, што так вылізнаў ён у цябе.
87 👁