Старонка 169
◀ / 289 ▶
Т. І. Юхо З ЛЕКСІКІ ГАВОРКІ КАПЫЛЬШЧЫНЫ Лексічны матэрыял, які падаецца ў гэтым артыкуле, сабраны ў в. Дарагавіца Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Дадзеная гаворка па сваіх фанетычных асаблівасцях адносіцца да паўднёва-заходняга дыялекту. З найбольш характэрных асаблівасцей можна адзначыць наступныя: моцнае яканне (пойдзям, восянь, вясна, стогня, дойдзя), адсутнасць падаўжэння зычных гукаў у інтэрвакальным становішчы (сёня, збожа, сьвіня, раля), непаслядоўнае паяўленне прыстаўнога ненаціскнога а ў пачатку слова (атварох, арабіна), аглушэнне зычных гукаў у канцы слова і перад глухімі гукамі (гот, грат, брытка, бапка), наяўнасць у некаторых словах выбухнога г (гардэля, голда, гратаўка) і інш. АБАЛДУЙ м. Асталоп. Ён гэткі абалдуй вырас, што кажы ні кажы — не дойдзя да яго. АБРАБІЦЦА, УРАБІЦЦА зак. Умазацца. І трэба так абрабіцца, кап нельга было атчысьціцца. АБЭНЧЫЦЬ зак. Успушыць, раздуць. Куды ты гэтулькі ясі? І так скора абэнчыць. АБЭРЖА ж. Вялікая непрыбраная хата. Паспрабуй сама гэтую абэржу прыбраць, тагды паглядзіш, колькі часу пройдзя. АКАВЫ займ. Які. Зірні, акавы ты хлопяц? Хто цяперачы на цябе вока добрае кіня? АПАДАК м. зборн. Апалы яблык, груша. Ён увесь ападак на гору зацягнуў. Кажа, мо троха паляжаць там. АПОЙКІ толькі мн. Апой. У нашае цялухі ці не апойкі адно, бо бакі такія ўздутыя. Відаць, пойлам абапілася. АПРУК м. Вяпрук, кабан. Мы сёлята добрага апрука закалолі, так што хопіць мясюгі надоўга. АРАБІНА ж. Рабіна. Трэба арабіны засыпаць на зіму. З дзецьмі усё зьесца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 289 ▶