В. В. Шапялевіч, А. П. Шапялевіч
З ЛЕКСІКІ ДЗВЮХ ВЁСАК
БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ
Прыводзіцца матэрыял, запісаны ў 1976 г. у вёсках Каўняцін (мясц. Коўнятын) Пінскага раёна і Паніквы (мясц. Паныквы) Камянецкага раёна. Вёска Каўняцін знаходзіцца ў 8 км на поўнач ад р. Ясельды, у 4 км на ўсход ад г. п. Лагішына. Вёска Паніквы размешчана ў 4 км на паўночны ўсход ад Заходняга Буга, у 15 км на паўднёвы захад ад г. Высокае.
Гаворкі абедзвюх вёсак адносяцца да паўночна-ўсходніх загародскіх. Найбольш характэрная асаблівасць гэтай дыялектнай групы — вымаўленне у на месцы о ў новых закрытых складах пад націскам: вун 'ён', бульш 'больш', кунь 'конь', вуз 'воз', нус 'нос' 1.
Словы з гаворкі в. Каўняцін
БЫЛО н. Спінка ў ложку.
ВБЫТЫСА зак. Унадзіцца, улезці, захапіцца. Чого ты вбывса у гэты Паніквы, чы тобі сваіх дэўчат бракуе?
ВТАХЛЁВАТЫ зак. Згубіць, растраціць. Грошы втахлёвала, а пользы нэма.
ВЫЗБРЫКВАТЫ незак. Выбрыкваць. Бач, як твое тэля вызбрыквае.
ВЫЛІЦА толькі мн. Зяпа. Шчо выліца роззявыв? Іды одгэтуль, нэ блутайса пуд ногамы.
ВЭЛІДАЗНЫЙ прым. Вялізны, велічэзны. Якая вэлідазная хмара вылезае з-за ліса.
ГІРОВАТЫ незак. Кіраваць рулём, руліць. Йіхалі вэльмы хутко і шофэр нэ поспіў згіроваты.
ГЫНЧЫ прым. Іншы. Вун зусім гынчы стаў зарэз.
1 Ф. Д. Климчук. К лингвогеографии Западного Полесья (фонетика четырех полесских говоров). Автореф. канд. дис. Минск, 1973, с. 6, 14—15.
89 👁