ГЭТТА прысл. Тут. Маня, гэтта мого Васі нэма?
ЗАСТУГОНІТЫ зак. Захадзіць хадуном, задрыжаць. Застугоніла зэмля, як выбэглі коны.
ЗАЎШЭ прысл. Заўсёды.
ЗБЫТКОВАТЫ незак. Здзекавацца. Нэ збыткуй з мэнэ.
ЗОТХНУТЫ зак. Уздыхнуць. Вона задумаласа і тяжко зотхнула.
З'ЯГА м., ж. Нудны, звяглівы чалавек. Твоя свэкруха такая з'яга, шчо мы й года нэ прожылі разом.
ІМПЭТ м. 1. Паветраны штуршок, выбухная хваля. Снарад узорваўса за мэтроў дваццэть, і мэнэ імпэтом одкынуло до стэны. 2. Энергія чалавека. Набраўса імпэту і допаў до роботы.
КАПОРЭ прысл. Няхай сабе, ліха з ім. Нэ трэба було позычаты ёму грошы, але капорэ. Капорэ ёго, нэ варт з ім звязватыса.
КОЛОШВА ж. Калашына.
КОЎТАТЫ незак. Глытаць. Горло боліть, тяжко коўтаты.
КОШКАТЫСА незак. Капацца, поркацца. Шчо ты там кошкаешса, хучэй выбырайса.
КУРЭЛЁМ прысл. Кулём. Як штырхну, то курэлём полетыш.
ЛЕДАЧЫ прым. Лянівы. Ну й ледачы твуй Максым, світ нэ бачыў.
ЛІТЮС, ЛІТЮСА прысл. Летась.
НАВРЫТЫТЫСА зак. Намерыцца, паставіць на сваім. Як наврытывса поіхаты — ныхто мэнэ нэ задэржыть.
НАУДЖВАЛ прысл. Галопам. Пустыў коня науджвал.
НЫШКОМ прысл. Цішком. Сэды нышком, ныкого нэ чэпай і тэбэ ныхто нэ чыпыть.
НЭНАЖАНО прысл. Знянацку, нечакана. Госты прыіхалі нэнажано.
НЯКЫ займ. Нейкі.
ОБЭЗВІЧЫТЫСА зак. Знявечыцца. Нэ пудлазь пуд коня — обэзвічысса, обэзвічыть вун тэбэ.
ОКЭЖАТЫ зак. Ачуняць, паправіцца. Буў зусім слабы, а зарэ крохы окэжаў.
ОПУЗНЫК м. Апоўзіны. Нэ забудь прыложыты стожкы опузныком, бо забыраты нэ хутко.
ПАЦІЯТ м. Франтон.
90 👁