Старонка 163
◀ / 289 ▶
ШЧЫГУЛЬНА прысл. Да стану, шчыльна. Шчыгульна сядзіць касцюм, ты ж і хацеў такі, каб у абцяжку. ШЫКАВАЦЦА незак. Рыхтавацца. Шыкуйся картоплі капаць, бо хто мне паможа. Шыкуюцца, гасцей чакаюць. ЯСЁНКА ж. Асенняе паліто. Купім мы табе ясёнку, чаравікі справім. Ясёнка ў яе файная, ні брытко на людзі паказацца. ЯКЖЭБТО прысл. Вядома, ведама ж. Якжэбто хвалько, ён заўсюды так. Колькі тут таго мяса — якжэбто з кураняці. Якжэбто кот, любіць смятанку.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶