ім, хлопцам, ашлегавалі харошых дзяўчат у суседняй вёсцы, то i бегаюць сабе. АШЫВА'ЦЬ незак. Біць, караць. Яго маці кажны дзень ашывая, a ён i вухам ні вядзе, робіць, што яму хочацца. БАРЭ'ЛКО, БАРЭ'ЛАЧКО н. Невялікая бочачка. Барэлкам (барэлачкам), бывало, ваду на полё бралі, віно ў горадзі куплялі. БЕЛЯХЦЕ'ЦЬ незак. Бялецца, бялець. Што гэто там беляхціць — мусіць, плацё суседка развесіла сушыць ці што? БСУЛБАТ, БО'ЛБАЦЕНЬ м. Балбатун, пустамеля. От слухай ты гэтаго болбата, ён табе намеля. БРУЗГЕ'ЛЬ: ЯКБРУЗГЕ'ЛЬ. Адна ў адну, буйныя, сакавітыя (пра ягады). Столькі чорных ягадаў у гэтум годзі ў лесі i ўсе адна ў адну, як брузгель. (Старыя людзі сведчаць, што ёсць дрэва брузгель, на якім pacтуць ягады, вядомыя пад той жа назвай. Дрэво брузгель расце ў мокрум месці, ні тоўстаё, ягады з яго ні ядуць.) БРЭ'НГАЦЬ, БРЭ'НКАЦЬ незак. Ляпаць, стукаць. Хто там брэнгая вядром. Hi брэнкай, сынку, клямкай. БУНАВА'ЦЬ незак. Шалець, буяніць. Ты доўго будзяш бунаваць тут, гіцаль? Ніякай рады няма з гэтым чалавекам — нап'ецца ды бунуя на вуліцы. БУРВЭ'ЛАК м. Здаравяка. Бурвэлак такі расце, кроў з малаком, заглядзенё адно. БУ'ТЛЯЦЬ незак. Прэдь, гніць (пра дрэва i інш.). Ніхто ў той хаці ні жыве, стаіць, бутляя сярод поля. Навазілі дзерава, ляжыць от, бутляя, рукі ні даходзяць у дзело пусціць. БУХІ'КАЦЬ незак. Моцна, надрыўна кашляць. Прастудзіўся недзя, то цэлу ноч бухікаў, як у бубян біў. БЫ 'ЛЯ часц. Абы. Хаўрусуя быля з кім. Быля-што адзеня ды ходзіць, як ганучнік які. ВАРАЖЬРЦЦА незак. Саромецца; абыходзіць. Ён мяне варажыцца, ні курыць пры мне. Дзе яна такая будзя варажыцца мяне — ні званя ні паважая. ВАШАВА'ЦЬ незак. Цяжка працаваць, надрывацца. ён цэлы дзень мяшкі ca збожам з машыны ў амбар вашаваў — хай паесць спакойно. Нашто табе так вашаваць кажны дзень, колькі таго жыцця? ВСУЦЕЛЯХ м. Дух, прах; успамін. К таму часу яго i воцеляху ні астанецца
Дадатковыя словы
барэлачко, болбацен, бутляць, бухікаць, напецца
7 👁