ВЬГХІЛКІ мн. Манера паводзін; крыўлянне. A выхілкі якія — уся ў матухну: i галаву нат трымая гэдак. Кінь ты свае выхілкі, за розум вазьміся.
ВЬГЦЯЦЬ зак. Высечы, вырубіць, вынішчыць. Весь лес выцялі, адны пні засталіся. I трэба ж такую дзялянку лесу за пару дзён выцяць.
ВЬГШМЬІГАЦЬ зак. Вышастаць. Вецяр гэдакі на дварэ, хату начысто вышмыгало: ні ўсядзець, так халадно.
ВЭ'ТНУЦЬ прысл. Абсалютна, зусім. Вэтнуць розуму ў чалавека німа — гэто ж так na руцэ ўдарыць. Вэтнуць ні ў чом ні разбіраяцца.
ВЯЗЬГ мн. Шыя, карак. E ў цябе галава на вязах? Як дам па вязах — духу ні ўкажаш.
ГАЛАДАМЕФ м. Абжора; галота. Галадамераў мо з дваццаці сёлаў панаходзіло, дзе ты ім наўмеяшся ўсяго. Г ля, у мяне самого галадамераў поўная хата.
ГАРМУШКА ж. Цура. Гармушку раней часта рабілі, бо вельмі есці ні было чаго.
ГЕТНУЦЬ зак. Сканаць, памерці. Можа гегнуў дзе — што ты яго ўспамінаяш? Гегнуць пад кустом — ні штука, выжыць — во штука.
ГЛЯЙЧА'К м. Ватэрпас, якім нахіл паверхні вызначаўся пры дапамозе адвеса.
ГО'РШКЗ-БА'БЫ прысл. Спосаб насіць дзяцей на плячах. Ідзі, сынку, да мяне, ні плач, я цябе дахаты горшкі-бабы занясу.
ГЫН, ГЫ 'НДЗЯКА, ГЫ 'НДЗЯ прысл. Вунь, там. Скупеча ты! Гын у агародзі колькі хочаш трускавак, а ён шкадуя аднае.
ЗАБУЛЯ'ЦЦА незак. Забаўляцца, займацца глупствам. Як маленькія, з коцікам забуляюцца. Няма тут калі з табою забуляцца, трэба ісці грады палоць.
ЗАГАНУЛДЬ зак. Захацець надзвычай. Нешта загануласё ў горад схадзіць. Маці гэдак заганула, каб альшынку тую ссёк.
ЗАКІЛДЫ 'ШЫЦЬ зак. Замучыць з радасці, заціскаць. Я цябе закілдышу, як паймаю: гэдакі ты мяккенькі, пухлянькі, харошанькі.
ЗА'ЛАП прысл. За чубы, за косы. Схапілі адзін аднаго залап дый танцуюць сярод вуліцы, героі такія. Бабы, бывала, як пабяруцца каля калодзежа залап — піску, крэчу
Дадатковыя словы
гляйчак
30 👁