Жывое слова (1978). І. Я. Яшкін, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
I. П. Чыгрын 3 ЛЕКСІКІНАШАЙВЁСКІПрыведзеныя словы зафіксаваны ў в. Чамяры С ло німскага раёна Гродзенскай вобласді. АНІГА'ДКІ прысл. Хоць бы што. Я прашу яго, я малю яго, a ён анігадкі, як ні да яго ўся роўно. АПЕФКА ж. Дошка, жэрдка, што кладуць на ніз воза, саней. Папраў аперкі на возі, гной будзям вазіць, перасохлы, каб ні выпадаў хаця. АГКУЛЯЦ м. Кавалак сала, як яно кладзецца ў кубелец для засолкі. Аполяц сала прадала, кілаграмы ca тры. Цэлы аполяц сала з'елі мае хлопцы — от прагаладаліся. АПО 'РАК м. Нязграбны абутак, найчасцей з драўлянай падэшвай. Такая халадэча, а ён босы — купіў бы хоць апоркі якія, калі грошай на лепшае німа. АРШЭ'НЯЦ м. Зелле, якім можна атруцідца; атрута. Аршэнцу ты яму дала б ні сала} прыяцелю такому. Каб ты аршэнцу наеўся (праклён). ACTPA'M AK м. Невялікі воз сена, саломы. / чым мы перазімуям тую карову — усяго два астрамкі сена прывязлі. АЦЯПА'ЦЬ незак. Есді ca смакам. 0, прагаладаўся, о, ацяпая капусту з хлебам. АШАМЁТАК м. Што-н. зручнае, каб узяць ды ўдарыць, найчасцей кавалак дрэва. Здаецца, хапіла б ашамётак які ды гахнула na чом папало, каб адвязаўся — так абрыд, так абрыд. АШАПУ'ЛІЦЬ зак. Ударыць, стукнуць; ашаламіць. Яна такая баба, што трымая ў руках, тым i ашапуліць можа. Ашапуліў ён мяне тады пытаням сваім. АШЛЕГАВА'ЦЬ зак. Знайсці, выведаць, агледзець. Ашлегавалі парасята дзірку ў плоці, то i лазяць от. Ашлегавала карова купіну ядкое травы, ні адагнаць. А што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

actpam, егавац, зелі
4 👁
 ◀  / 289  ▶