Старонка 153
◀ / 289 ▶
I. П. Чыгрын З ЛЕКСІКІ НАШАЙ ВЁСКІ Прыведзеныя словы зафіксаваны ў в. Чамяры Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. АНІГАДКІ прысл. Хоць бы што. Я прашу яго, я малю яго, а ён анігадкі, як ні да яго ўся роўно. АПЕРКА ж. Дошка, жэрдка, што кладуць на ніз воза, саней. Папраў аперкі на возі, гной будзям вазіць, перасохлы, каб ні выпадаў хаця. АПОЛЯЦ м. Кавалак сала, як яно кладзецца ў кубелец для засолкі. Аполяц сала прадала, кілаграмы са тры. Цэлы аполяц сала з'елі мае хлопцы — от прагаладаліся. АПОРАК м. Нязграбны абутак, найчасцей з драўлянай падэшвай. Такая халадэча, а ён босы — купіў бы хоць апоркі якія, калі грошай на лепшае німа. АРШЭНЯЦ м. Зелле, якім можна атруцідца; атрута. Аршэнцу ты яму дала б ні сала, прыяцелю такому. Каб ты аршэнцу наеўся (праклён). АСТРАМАК м. Невялікі воз сена, саломы. І чым мы перазімуям тую карову — усяго два астрамкі сена прывязлі. АЦЯПАЦЬ незак. Есці са смакам. О, прагаладаўся, о, ацяпая капусту з хлебам. АШАМЁТАК м. Што-н. зручнае, каб узяць ды ўдарыць, найчасцей кавалак дрэва. Здаецца, хапіла б ашамётак які ды гахнула па чом папало, каб адвязаўся — так абрыд, так абрыд. АШАПУЛІЦЬ зак. Ударыць, стукнуць; ашаламіць. Яна такая баба, што трымая ў руках, тым і ашапуліць можа. Ашапуліў ён мяне тады пытаням сваім. АШЛЕГАВАЦЬ зак. Знайсці, выведаць, агледзець. Ашлегавалі парасята дзірку ў плоці, то і лазяць от. Ашлегавала карова купіну ядкое травы, ні адагнаць. А што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 289 ▶