Старонка 152
◀ / 289 ▶
СЯМЕЙСТВО н. Вялікая сям'я. Ці раўня мая сям'я твайму сямейству. У цябе цэлых сямнаццаць душ. ТРУХЦЕЦЬ незак. Трашчаць. Цэлу ноч чыльчакі ў сьценах трухцяць, няможно выспацца. ТУХЛІЦЬ незак. Трымаць у закрытым памяшканні. Мішу ў хаце ўсе ўрэм'е тухлілі. УВЯРАДЗІЦЦА зак. Стаміцца. Прынёс дзьве вядры вады, дак ужэ ўвярадзіўса. УТАРОПІЦЦА зак. Угледзецца. Што ты ўтаропіўса ў адно место. УТРУБІЦЬ зак. Залішне з'есці. Вот трубач, цэлыя тры булкі ўтрубіў. УШУШКВАЦЦА незак. Ухутвацца. Ушушквайса добрэ, Коля, а то на дварэ дубар. ХАТНІШЧЭ н. Месца, дзе стаяла хата. На хатнішчы ня расце нічого. ЦЯЦЕРЫЦЦА незак. Церабіцца. Цэлы дзень куры цяцерацца, пеўне дождж будзе. ЧАГАН м. Чыгун. Адные чаганы надаесь цягаць. ЧАРАП'Ё н. Разбітая пасуда. Збяры гэта чарап'ё да занясі за вуліцу. ЧАРАПОК м. Кашачая пасудзіна. Трэба наліць кату малака ў чарапок. ЧЫЛЬЧАК м. Шашаль. Трэба чыльчакі павыкалупваць, а то ўсе бярвенні паядзяць. ШАМЛЯК м. Мяккі качан капусты. На дно лажы цьвёрдыя качаны, а наверх шамлякі. 2. перан. Слабы, тоўсты, хворы чалавек. І сколькі пажыць засталосо гэтаму шамляку, ён чуць ходзіць. ШЧАБОЎКНУЦЦА зак. Плюхнуцца. Шчабоўкаюцца дзеці ў ваду, адные п'яты тарчаць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 289 ▶