МЕШКАЦЦА незак. Марудзіць. Пара на работу ісьці, а яна ўсе мешкаяцца. НАБАМБЕРЫЦЬ зак. Насыпаць. Набамберыла сёдне пятнаццаць мяшкоў картопель. НАЖАРЫЦЬ зак. Напаліць. Ну і нажарыла печ, сядзець няможно. НАЗЫРЫЦЬ зак. Напаліць. Добрэ назыр печ, трэба хлеб ставіць у хвормах. НАСТРАМЯШЫЦЬ зак. Падняць. Настрамяшылі хвасты каровы, скорэ даганяць будзеш. НЕРАДЗЬ ж. Неўраджай. Вельмі ж сонцэ пячэ, адна нерадзь будзе. ПАБУЦЯЦЬ зак. Псавацца ад працяглага захоўвання. У шкафу увесь мацяр'ял пабуцяе лежачы, трэба прасушваць яго кожны месяц. ПАПІК м. Тата. Зазлавалася я на папіка і дамой начаваць ня пайду, хай шукае. ПАСЬЦЕЛЬ ж. Палукашак. Добрэ і жонцы езьдзіць, калі харошая пасьцель. ПАХАЦЕЦЬ незак. Вельмі пахнуць. Жасьмін пахаціць, аж дурно. ПЕЎНЕ прысл. Напэўна. Вот узяўся за работу, пеўне ўсю захацеў зрабіць. ПОПЛАЎ м. Месца, дзе расце сівец. Сёдне карова дала мало малака, цэлы дзень на поплаве хадзіла. ПРАНЦАВАТЫ прым. Непаслухмяны. Вот дзеці пранцаватыя, саўсім ня слухаюцца. ПТАСТВО зборн. 1. Птушкі, птаства. 2. Дамашнія птушкі. Пакуль пакармлю сваё птаство, дак і абед на дварэ. ПЯРЭСЬЦІЦЬ незак. Біць, лупцаваць. Хваціць пярэсьціць дзіця, яно і так зялёнэ. РАСІЦЦА незак. Есці што-н. Я яшчэ сёдне ня расіласа. РАСТЫРКАЦЬ зак. Раздаць, растраціць. Ну і хазяйка з цябе, дзесяць дней прайшло посьле палучкі, а яна ўсе грошы растыркала. СЕНІШЧЭ н. Сенцы. Ну і сенішчэ выстраіў, як абора. СКАВАЦЬ незак. Цкаваць, цвяліць. Ня скуйце сабаку, дзеці, ён вельмі кусаецца. СТАЎПЕЦ м. Брусок у граблях, у які насаджваюцца зубцы. У стаўпец зубы ўстаў, да ідзі грабці сено.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁