ім, хлопцам, ашлегавалі харошых дзяўчат у суседняй вёсцы, то і бегаюць сабе.
АШЫВАЦЬ незак. Біць, караць. Яго маці кажны дзень ашывая, а ён і вухам ні вядзе, робіць, што яму хочацца.
БАРЭЛКО, БАРЭЛАЧКО н. Невялікая бочачка. Барэлкам (барэлачкам), бывало, ваду на полё бралі, віно ў горадзі куплялі.
БЕЛЯХЦЕЦЬ незак. Бялецца, бялець. Што гэто там беляхціць — мусіць, плацё суседка развесіла сушыць ці што?
БОЛБАТ, БОЛБАЦЕНЬ м. Балбатун, пустамеля. От слухай ты гэтаго болбата, ён табе намеля.
БРУЗГЕЛЬ: ЯК БРУЗГЕЛЬ. Адна ў адну, буйныя, сакавітыя (пра ягады). Столькі чорных ягадаў у гэтум годзі ў лесі і ўсе адна ў адну, як брузгель. (Старыя людзі сведчаць, што ёсць дрэва брузгель, на якім растуць ягады, вядомыя пад той жа назвай. Дрэво брузгель расце ў мокрум месці, ні тоўстаё, ягады з яго ні ядуць.)
БРЭНГАЦЬ, БРЭНКАЦЬ незак. Ляпаць, стукаць. Хто там брэнгая вядром. Ні брэнкай, сынку, клямкай.
БУНАВАЦЬ незак. Шалець, буяніць. Ты доўго будзяш бунаваць тут, гіцаль? Ніякай рады няма з гэтым чалавекам — нап'ецца ды бунуя на вуліцы.
БУРВЭЛАК м. Здаравяка. Бурвэлак такі расце, кроў з малаком, заглядзенё адно.
БУТЛЯЦЬ незак. Прэць, гніць (пра дрэва і інш.). Ніхто ў той хаці ні жыве, стаіць, бутляя сярод поля. Навазілі дзерава, ляжыць от, бутляя, рукі ні даходзяць у дзело пусціць.
БУХІКАЦЬ незак. Моцна, надрыўна кашляць. Прастудзіўся недзя, то цэлу ноч бухікаў, як у бубян біў.
БЫЛЯ часц. Абы. Хаўрусуя быля з кім. Быля-што адзеня ды ходзіць, як ганучнік які.
ВАРАЖЫЦЦА незак. Саромецца; абыходзіць. Ён мяне варажыцца, ні курыць пры мне. Дзе яна такая будзя варажыцца мяне — ні званя ні паважая.
ВАШАВАЦЬ незак. Цяжка працаваць, надрывацца. Ён цэлы дзень мяшкі са збожам з машыны ў амбар вашаваў — хай паесць спакойно. Нашто табе так вашаваць кажны дзень, колькі таго жыцця?
ВОЦЕЛЯХ м. Дух, прах; успамін. К таму часу яго і воцеляху ні астанецца.
85 👁