ШКАРАДЗЬ ж. Неслух; блазнота. Ох, і шкарадзь малая, хоць ты клін на галаве цяшы, а ён сваё. Якія там хлопцы, адна шкарадзь сабралась.
ШКУМЯТАЦЬ незак. Рваць на кавалачкі; псаваць. Зь етага мацір'ялу такія штаны можна было пашыць, а яна пашкумятала яго.
ШНЫПЕРЫЦЬ незак. Шныпарыць. Нідзе рубля ні схаваіш, усюды вышныперыць.
ШШЫВАЦЬ ХАТЫ. Бязмэтна хадзіць па хатах. Бульбу ні абкапуіш, а толькі хаты шшываіш.
ШЫНДЫЛКА ж. Т. -ам і -ай. Кручок для вязання карункаў. От, гора зь етым шындылкам, зламаўся німа чым карункі давязаць.
ЯРМЯК м. Армяк з саматканага сукна. Ты дак купіла свайму асенняя пальто, а я пашыла з свайго сукна ярмяк.
82 👁