Старонка 123
◀ / 289 ▶
В. І. Рагаўцоў, М. А. Саскевіч З ЛЕКСІКІ в. ПАГОСТ ЖЫТКАВІЦКАГА РАЁНА БЕЛЬКАНЫ толькі мн. Лупатыя вочы. Чого наставіў свое бельканы. А ну марш отсюль! БЕЛЬМА толькі мн. Лупатыя вочы. Такіе бельма ў його, а бачіць вон неважно. БЕНКО м., ж. Байструк. Ух, бенко малы, нема цебе дома кому лупцоваць. БІРУЛЬКА ж. Берагавая ластаўка. Бач, як бірулькі розлеталіс над водою, мабуць, скоро дождж пойдзе. БРОЦЬКОВАЦЬ незак. Цягаць брэдзень. Хоць броцьковалі цэлы дзень, затэ ж і рыбу багато поймалі. БРЫЛЯ ж. Карніз у печы. І як ето му не ўгледзелі, што не роўные печнік брылі зробіў: з йіх же спічкі падаюць. БУТЫ: БУТЫ НЕ ДАВАЦЬ. Не даваць спакою. Хопіць, ты мне буты не давала, жонко. А то ўже церпеньня нема. БУЦЁЛ м. Гляк з носікам (каля 2 л). З буцёла молока собе налі, хлопче, а то з гладышкі розольеш. ВАЛЫ толькі мн. Вялікія хвалі. Бач, екіе валы кацер подымае, ох, і скупнуцца на йіх будзе добре. ВІДЗЮЧЫ прым. Такі, які добра бачыць. Шоб я була відзюча, то сама б нітку ў голку ўсадзіла, а так сына прошу. ВУГЛЕДКА ж. Люстэрка. Ой, мамо, ето не я розбіў вугледку, ето певень на стол залецеў да клюнуў сам себе ў вугледку, вона і розбіласа. ВУРАЧЫЦЬ зак. Вылупіць, вытрашчыць. Чого ты, жонко, на мене вочы вурачіла, лепш бу пошла да сьвіньню с вого города вугнала. ВУРКАЦЬ незак. Бубніць, мармытаць, гыркаць. Прыгласіў ее на танец, а вона вуркнула нешчё і отошла ўбок. ВУЧАЎКА ж. Адходы ад яблык, груш пасля выціс
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 289 ▶