Старонка 121
◀ / 289 ▶
Сьцёхалася за хлопцамі. Сьцёхаўся за дзеўкамі. 2. Збегацца (пра жывёлу ў час цечкі). СЫГЛЫЧЫЦЦА зак. Знюхацца. Сыглычыўся мой старшы зь ёй, і рады ні даць. СЬЛЯПІЦЦА незак. Вязацца, прыставаць. І чаго ён сьлепіцца да яго? Прысьляпіўся, як чорт з набілкамі, хоць ты што. СЯЛЬНІК м. Закутак у хляве для сена. Як ні адзін год сёлета накасілі сена: поўны сяльнік заклалі і вышкі. Вазьмі, сынок, сяннік і натапчы сена ў сяльніку. ТАЛДОНІЦЬ незак. Балбатаць. Талдоніць адно і тоя, і язык ні забаліць. ТАРАЧЫЦЬ незак. Везці, несці. Дзе-та напаў на посьціл, цэлую ношку тарачыць. ТОПТАНКА ж. Тоўчаная бульба, камы. Наварым сягодні бульбы юшкай, а то топтанка з салам надаела. УБУЦЯЦЬ зак. Набрацца сіл, акрэпнуць; пасталець. Ці даўно яна была маленькая, а паглядзі, як вырасла, убуцела, можна і замуж аддаваць. УЛЕГЦІСЯ зак. Заляцацца. Так улёгся, аж сьвету ні бачыць. УТРАВІЦЦА зак. 1. Панадзіцца. Утравілась карова ў жыта, і рады ёй ні даць. 2. Уесціся, надакучыць. За дзень ён са сваімі разгаворамі так у душу ўтравіўся, ні рада, што й пазвала. ХІБЕТ м. Здольнасць, схільнасць. Хібету ў яго хватая: што ні возьме, дак і зьдзелая. ХІБЕТЛІВЫ прым. Здольны да гаспадарчых спраў, умелы. Хібетлівая ў міне жонка, усё ўмея: і вязаць, і прасьці, і ўшываць. ЦЕПЯРСЯ прысл. Даўно. Паехалі дзеці ў ягады, цепярся ўжэ німа. ЦУРКІ толькі мн. Частка рук ад кісці да локця. Ты, як нырахлівая баба, морду памыла, а цуркі гразныя. ЧАКУХА м., ж. Недарэка; разява. Хіба ета ні чакуха: быў адзін рубяль і той згубіў. Ну й чакуха Цімохава ўнучка: ні ўмея дажа кату хваста завязаць. ЧЫКІЛДАЦЬ незак. Чыкільгаць. Чыкільдаіш, як стагодні дзед. ШАТКОВАНКА ж. Шаткаванка. Зварым сёні боршч, шчэ трохі шаткованкі ё. ШВЭНДАЦЬ незак. Швэндацца. Німа чаго рабіць, дак ён швэндая на вуліцы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 289 ▶