адзеліся, а ў яго вечна як ні ў людзей: усё ў радзібольлі ходзіць.
РАЗ'ЯШЧЫЦЬ зак. Расчыніць насцеж. І так поўная хата мух, а ён шчэ дзьверы раз'яшчыў.
РАСКАХАЦЦА, ВЫКАХАЦЦА зак. Растаўсцець, раз'есціся. Во раскахалася замужам, пад'есь ды разгулюя сабе. Хоць малады, а бач, як выкахаўся.
РАССУСУЛІЦЬ зак. Зразумець, уцяміць. Ніяк рассусуліць ні магу, і куды ета падзелася вяровачка.
РАСХЕЙДУС м. Разлад, канец сяброўскім адносінам. Як піраехаў Міша сюды, так ладзіў з Варывонам, а за нешта палучыўся расхейдус.
РАШШЫВАНЕЦ м. Неэканомны, безгаспадарлівы. Трэба быць эканомным, сын, а ні рашшыванцам, як ты. Абы што ўбачыў, так і пускаіш грошы на вецер.
РАШШЫВАНКА, РАШШЫВАХА ж. Неэканомная, безгаспадарлівая жанчына. Вазьмі ў жонкі такую рашшыванку — век капейкі ні ўбачыш у руках.
РАШШЫВАЦЬ незак. Траціць без патрэбы. Глядзі, сынок, купі, што трэба, ні рашшывай грошай.
РУЛІ толькі мн. Страва (малако з крышаным хлебам, абаранкамі). Рулі, рулі, да булку хлеба згулі. (Прымаўка.)
РЫМСТАВАЦЬ незак. Злавацца, выходзіць з сябе; помсціць. І што я заняла тваё, што ты рымстуіш на міне. Ні пускаю яго больш на рэчку, дак ён аж рымстуя, крычыць.
СІЛЬКАНУЦЬ нез. Сербануць, крыху з'есці. Сількані, Петрык, трохі баршчу да йдзі на сена.
СКАЛОЧАНКА ж. Маслёнка. Мае дзеці так любяць есьці скалочанку з бульбай.
СТАЎБУН м. Высокая конусападобная карзіна. Зь естай лазы я сьплёў стаўбун пуды на два, калі ні боляй.
СТО МЕТРАЎ У ЗЯМЛЮ БАЧЫЦЬ. Прадбачыць; быць кемлівым, пранікнёным. Ну, у нас і дзеўка будзя такая прайдоха: сто метраў у зямлю бачыць.
СТЫКАННЕ н. Спакой, супынак. Ту! Таўчэсься, стыканьня на цібе німа. І калі яму будзя тое стыканьня, таўчэцца, таўчэцца, як Марка па пеклу.
СУКОННІКІ толькі мн. Штаны з саматканага сукна. Раней ні было ш чаго пашыць верхніх штаноў, дык я вытку свайго сукна дый пашыю старому суконнікі.
СЬЦЁХАЦЦА зак. Надта пахудзець (ад кахання).
83 👁