Старонка 112
◀ / 289 ▶
РАЗГЛУПАЦЦА зак. Гл. разглуздацца (толькі пра дзяцей). РАСКОЛ м. Балаўнік, хуліган. Гэты раскол акно выбіў нам з рагаткі. РАТА ж. Узнос. Даўней плацілі падаткі па ратах. РУГАВАЦЬ незак. Кранаць з месца, перамяшчаць. Стол хай стаіць тут, ні трэба яго ругаваць з места на место. РЫГАВАНЬЁ н. Матэрыял (звычайна палатно), які падкладваецца пад барты, бартоўка. РЫЖОЎКА ж. Бульба-скараспелка. Ціпер ужо рыжоўкі ніхто й ні садзіць, вывялася яна. СКАРЦАВАЦЦА зак. Прымасціцца, прылегчы дзе-н. Набегаўся малы за дзень, скарцаваўся на лаўцы і заснуў адзеты. СКУДЗЕЛЬНІЦА ж. Жанчына, якая ходзіць на вячоркі з кудзеляю прасці. Даўней зьбяруцца скудзельніцы ў каго-небудзь, прадуць ды сьпяваюць цэлы вечар. СПРАВУНКІ мн. Абноўкі. Паехалі па справункі перад вясельям маладой. СТАЦЬ НА ПАГОДЗІ. Распагодзіцца на працяглы час. Слонцо чысто зайшло, можа ўжо станя на пагодзі. СТРЫНГАЛЯВАТЫ прым. Падгалісты, танканогі. Стрынгаляваты чалавек. Стрынгаляваты лось. СУХАШЧАВЫ прым. Сухарлявы. Усе ў сям'і былі тоўстыя, адзін Петрык сухашчавы. Яна сухашчавея, але ніколі ні хварэя. СЬЛЯВЯДА м., ж. абразл. Пра чалавека, які нудна і доўга гаворыць. Гэты сьлявяда як начне гаварыць, канца ні будзя. СЬЛЯВЯДЗІЦЬ незак. Доўга і нудна гаварыць. Хваціць табе сьлявядзіць, лепш памаўчы, як абы-што плясьці. СЬЛЯПЯНДЖА м., ж. зневаж. Сляпак. Сьляпянджа, а ўбачыў усё. СЯЛЕДЗЯЎКА ж. Бочка з-пад селядцоў. Трэба сяледзяўку вымачыць зь ячменнаю саломаю, вышараваць ды пасаліць агуркі. ТАРАПАЧЭ мн. Здані. Перапалохаў сабака і с тых пор увечар некія тарапачэ ў вачах становяцца. ТРАМБУЛЬКА ж. Зімовая цыбуля. Трамбулька зялянея, як толькі сьнег зьлезя, але ж яна вельмі горкая. УМАЛЁКАЦЬ зак. Упрасіць, умаліць. Чуць умалё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 289 ▶