Старонка 111
◀ / 289 ▶
ПАЎГЛОВАК м. зневаж. Прыдурак. Гэты паўгловак ніколі нічого да толку ні зробіць. ПАЎСКУРАЦЬ зак. Дамагчыся, дабіцца. Прасі яго ці ні прасі, усё роўно ён зробіць, як захоча, нічого ты ні паўскураяш. ПАХАДЗЮШКІ мн. Швэнданне, бадзянне. Пашла ўжо ў пахадзюшкі на ўвесь вечар. ПАШЧЭНКА ж. Сківіца. Прастудзілася, дык ні толькі зуб разбалеўся, але ўся пашчэнка. ПЕРЫЦЬ незак. экспр. Біць, лупцаваць. Чаго ты перыш гэтых дзяцей? Што яны слоў ні панімаюць? ПЛАШЧУГА ж. Трава, падобная на пырнік. Картофлі трэба палоць, плашчугою зарасьлі. ПЛЮШАЎКА ж. Плюшавы жакет на ваце або на ваціне. Трэба новую плюшаўку купіць, старая рвецца. ПРАГЛУЗДАЦЦА зак. Гл. разглуздацца. Праглуздайся ты трохі, выдзі на двор, хваціць спаць. ПРАЧВАРА м., ж. Той, хто любіць прачварыць. ПРАЧВАРЫЦЬ незак. Гаварыць што-н. вельмі мудрае, што не адпавядае ўзроўню разумовага развіцця (звычайна пра дзяцей). Што ты там прачварыш, як стары? ПРАШАВОРЫ мн. Варажба, нагавор. Яна знала некія прашаворы, умела шаптаць, каб карова больш малака давала. ПРОРАЗКА ж. Зашпілька, прарэшак. Паліто гатово, толькі проразкі асталосё зрабіць. ПРОТЫРХ м. Іголка са зломаным вушкам. Ні пракаліся на протырх. ПРУШЧЫНА ж. Белы паркаль. З прушчыны трэба навалкі пашыць. ПРЫЖАР ж. Пах гарэлага, прыжаранага. Прыжар'ю пахня. ПЫРНІЦА ж. Пырнік. Картофлі пабаранавалі, а ціпер ізноў пырніцаю зарасьлі. ПЯВУХА ж. Песенніца, жанчына, якая любіць спяваць. Гэдыкая пявуха, галасістая, як засьпявая, дык слухаў бы ні наслухаўсё. РАЗВАЛІНЫ мн. Развалкі. Запрагай каня ў разваліны, паедзям на базар па парасята. РАЗГЛУЗДАЦЦА зак. Прачнуцца, прыйсці ў нармальны стан пасля сну. Разглуздайся ты трохі, ні спі седзячы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶