кала адзець валянкі. Такі ж марос, а ён у баціначках.
УШЧЭ'ПА ж. Прышчэпа. Сорак ушчэпаў прадаў са школкі.
ФА'НДА ж. Фалда. Ціпер ужо ні шыюць спадніц с фандамі.
ФАТЫГАВАЦЦА незак. Непакоіцца, клапаціцца. Ні варт фатыгавацца з-за такой мелачы.
ФЭ'ЦКІ прым. Спрытны, хвацкі. Фэцкі хлопяц, на ўсе рукі масцяр.
ХАДУ'Н м. Прыстасаванне, з дапамогай якога вучаць дзяцей хадзіць. Наша малая сама стала хадзіць, без хадуна.
ХАЛЭ'МУС м. Канец, капут. Ішчэ рас нап'ешся халоднай вады, прастудзіш горло і халэмус табе будзя.
ХВАРАВЕ'КА м., ж. Хваравіты чалавек. Гэдыкі хваравека быў, а жыў дойго.
ЦЕ'ПЯРСЯ прысл. Даўно. Ужо цепярся гаспадыня пашла да сусеткі, скоро павінна вярнуцца.
ЦУ'ХЛІЦЬ, ЦУХМО'ЛІЦЬ незак. Мусоліць. Перастань ты цухліць гэту скварку.
ЦЭ'ТАЦЬ незак. жарт. Хадзіць, рухацца. Як там ваша старая? Ішчэ трохі цэгая?
ЦЯЦЯ'ЎЁ н. Цяўе, бадылле. Увесь мак куры зьдзяўблі, адно цяцяўё асталосё.
ЧАРО'ПКА ж. Гліняная пасудзіна. Даўней у чаропках булкі пяклі.
ЧУ'ЧКІ мн. Суставы на пальцах. Стукаўсё ў дзверы, аж чучкі пазьбіваў.
ШАРАВА'РКА ж. Абавязковыя работы па ўпарадкаванню дарог. Кромі падаткаў даўней ішчэ трэба было адрабляць шараварку.
ШВЭ'ДАР м. Світэр. Швэдар з авечай шэрсці вельмі цёплы.
ШКО'ЛКА ж. Гадавальнік пладовых дрэў.
ШЛЫ'НДАЦЬ незак. Бадзяцца. Чаго ты шлындаеш тут? Што табе рабіць німа чаго?
ШМО'ТАЦЦА незак. Корпацца. Што ты тут шмотаяшся, чаго ты шукаяш?
Я'ГІНЯ ж. Злосная шкадлівая жанчына. Гэта ягіня мне здароўё ад'ела.
ЯСЕНКА ж. Асенняе жаночае паліто. Як цёплая зіма, то і ў ясёнцы можно прахадзіць
122 👁