Жывое слова (1978). І. Я. Яшкін, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
В. L Рагаўцоў 3 ЛЕКСІКІСТРЭШЫНСКІХГАВОРАКГарадскі пасёлак Стрэшын знаходзіцца ў паўднёвай частцы Жлобінскага раёна, на правым беразе Дняпра, каля 20 км на поўнач ад упадзення ў яго p. Бярэзіны. Прыведзеныя словы запісаны ў 1975— 1976 гг. у Стрэшы,не i навакольных вёснах Затон, Зломнае, Каменка, Радуцін i інш.1 Гаворкі Стрэшына i вышэйадзначаных вёсак па лексічных, марфалагічных i сінтаксічных рысах амаль не адрозніваюцца паміж сабой. Яны адносяцца да сярэднебеларускіх гаворак i ўваходзядь у паўднёваўсходнюю дыялектную зону 2. Вось некаторыя асаблівасці гэтых гаворак: вымаўленне i замест e ў пераднаціскных складах у формах займеннікаў роднага склону: міне, цібе, сібе; у словах іяшамоўнага паходжання перад націскным o, i, e: гірой, бітон, бінзін, гіаметрыя i інш., але зямля, еясна, бяда i г. д.; наяўнасць форм ё, ёсь, ёсьцека (ёсць); ужыванне прыставак nipa-, napa- i пера(піравезці, параеезці i пераеезці; піранесці, паранесці i перанесці; пірамыты, парамыты i перамыты; піраплёт, параплёт i пераплёт) i прыназоўнікаў пірад, napad i перад (пірад хатай, парад, хатай i перад хатай); ужыванне прыназоўніка лі замест ля (лі печы, лі хаты, лі ракі). АБЗГХАЦЬ зак. Абгледзець. Наталля як прыйдзя, бывала, у хату, дак усе куткі абзіхая. АБЛАПО'ШЫЦЬ зак. Абдурыць, ашукаць. Хлопцу пальцы ў рот ні кладзі, а то аблапошыць як піць даць. АБЫФАЦЬ зак. Стаць непаслухмяным, упартым. 1ш ты яго! Абыраў i панімаць нікога ні хоча. АБ'ЯДЬДЗЁ н. Рэшткі недаедзенага сена, саломы. 1 Лексіка стрэшынскіх гаворак запісана ад жыхароў г. п. Стрэшын Грыцкова Ларыёна Яўменавіча (75 гадоў) i Рагаўцовай Ганны Baсільеўны (61 год). 2 Лінгвістычная геаграфія i групоўка беларускіх гаворак. Мінск, 1968, карты № 75—76. 8. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бядьдзё, радўцін
4 👁
 ◀  / 289  ▶