Німа посьцілу — дык я аб'ядьдзя нацярушу пад карову.
АНО 'ДЫСЬ прысл. Нядаўна, на днях. Анодысь такі дож шоў, што аж заліў усе грады.
АТТАТУФЫЦЬ зак. Адсунуць, аддягнуць; адвярнуць. Трэба аттатурыць стол ад сьцяны, а то шпалеры падзяруцца. Аттатурыўся ад міне i ні пазірая.
БЕФЦА н. Прылада для вязания рыбалоўнай снасці. Зрабі, мой сын, берца, а то нечым давязаць сець.
БО'НДА ж. Свежына, якую прыносяць суседзям. Мы хацелі рана кабана біць, а як нанесьлі бонды, дак да самых каляд хваціла.
БРЫ 'ЗНУЦЦА зак. Чмякнуцца. Як брызнуўся аб мост, аж у вачах пацямнела.
БРЫ 'НДАЦЬ незак. Бадзяцца. I дзе ён брындаў цэлы вечар?
БУЛЬБЯ'ШШК м. Бульбоўнік. Сёлета мы нігадкі з посьцілам, тры вазы бульбяшніку прывезьлі.
БУНТАВА'ЦЬ незак. Перашкаджаць, замінаць. Hi бунтуй, сынок, дзеду, а то сёдні саначкі ні здзелая.
БУ'СЯЛ м. Бутля з вузкім горлам (каля 5 л). Hi забуцьце, дзеткі, бусял вады ўзяць на сена.
БУХТОФЫЦЬ незак. Ліць праз меру; класці, сыпаць з верхам (радзей). I так цэбар поўны, а ты шчэ бухторыш вады.
БЫЧО'К м. Пячкур. Бычок — ета маленькая рыбка, якая па пяску плавая.
ВЕ'ТРАНЫ прым. Легкадумны. Куды яму жаніцца, ён такі ветраны. Сёдні адно скажа, заўтра другоя.
ВЫЗЬГЛШАЦЬ незак. экспр. Задавацца, выхваляцца. Міхасёва дачка такая ганарліўка: толькі i зная, што вызылюя.
ВЫ 'ЛЮДНЕЦЬ зак. Стаць сталым. Пабыў у арміі, дак хоць вылюдняў.
ВЫРЭ'БРЫВАЦЦА незак. Непристойна паводзіць; быць упартым. Меншы мой анодысь напіўся i так вырэбрываўся.
ВЫ 'СЬЦЯБАЦЬУВОЧЫ. Выказаць праўду адкрыта каму-н. Я ёй прама ў вочы высьцябаў, хай зная.
ВЫ 'ЧУХАЦЦА зак. Прагаладацца. Во вычухаўся, дзень ні еўшы, i бульба астыўшы смашная.
ПДАВА 'ЦЦА незак. Грэбаваць; гадзіцца. Столькі зь йім сябраваў, а ціпер гідуецца павітацца
Дадатковыя словы
абядьдзя, бонда, бунтаваць
18 👁