Старонка 108
◀ / 289 ▶
ЗАКАМАРАК м. Куточак, закутак. Нарабіў некіх закамаркаў у хаці, ні павярнуцца. ЗАКАРВАШЫ мн. Маршчыны, складкі. Разгладзь трохі гэтыя закарвашы і будзя нічого сукенка. ЗАКАТНЫ прым. Азартны; непрабудны. Закатны п'яніца. Закатны гуляка ў карты. ЗАМЭРЛЫ прым. Худы, кволы, хваравіты. У яе ўсе дзеці былі замэрлыя, слабыя. ЗАЦУХЛІЦЬ зак. Замусоліць. Новая рубашка, а ты яе ўжо ўсю зацухліў. ЗЛАГАДА ж. Згода, парадак. У нас часам і есьці ні было чаго, але злагада ў хаці была ўсягда. ЗЛАГАДНО прысл. Дружна, згодна. Злагадно жыла наша сям'я. ЗМАРДАВАЦЦА зак. Змучыцца, стаміцца. Змардавалася я на гэтуй рабоці, ледзве ногі цягну. Змардаваласё беднаё дзіця за дзень, як рынуласё, дык і заснуло ні разьдзеўшыся. ЗМЫДЗГАНЫ: ЯК ЗМЫДЗГАНЫ. Пра таго, хто папаў у няёмкае становішча. ЗЯЛЯНЦОВЫ прым. Зеленаваты, не спелы. Ячмень можно жаць і зялянцовы. ЗЯЎРАЦЬ незак. Быць адчыненым увесь час (пра памяшканне). Чаго гэта ў вас хата зяўрая ў гэдыкі холат. КАМІНАРНІК м. Камінар. Чорны, як камінарнік. КАМПУРАТ м. Раўня, роўны каму-н. Ён табе не кампурат. КАПЦАН м. Неахайны чалавек. Хоць бы ў хаці трохі прыбраў, а то капцан капцаном і астанешся. КАШТАЛОМ м. Ліха, хвароба. Каб на іх кашталом, на гэтых курэй, усе грады паграблі. КІТКА ж. Невялікая вязка саломы або сена. Адной кіткі саломы хватая на рас карову падаслаць. Даўней сена кіткамі прадавалі і на вес. КОЛКІ мн. Колікі, хвароба. Выбягла разьдзетая па воду, а марос быў, прастудзілася, началіся колкі ў грудзях, кашаль, чуць у бальніцу дамчалі, а посьлі ішчэ месяц дома праляжала. КРУЧОК м. Бутэлька мераю ў 1/8 л. Даўней гарэлка на кручкі прадавалася. КРЭЙЗАЦЬ незак. Крэмзаць. Забяры кніжку, а то дзеці крэйзаць будуць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶