ка, памажы пшаніцу жаць.— Не магу, вытарапкі колюцца.— Кумка, пазыч місачку мукі.— Не магу, кумачка, як я ў судзіну па муку, дык вытарапкі за руку.
ВЫХІЛКІ мн. Звычайна дрэнныя, непрыстойныя манеры трымаць сябе. Што ў цібе за выхілкі? Ты ні можаш па-люцку пасядзець ці пастаяць?
ГАЛАМОЎЗА ж. Вялікая лысая галава. зневаж. Чалавек з вялікай лысай галавой.
ГАЛАПУПЯЦ м. Галадранец. У бацькі і грошы былі і адзежы много, а сын так і пражыў век галапупцам.
ГАЛАЎКЕ мн. Частка льну каля галовак і кудзеля, счэсаная з гэтай часткі. Зрэбі — гэта лепшая кудзеля, а галаўке на мяшкі пойдуць.
ГАЛЫШАНЯ н. Птушаня. У ластавак ужо, мусіць, галышанята вышлі.
ГАЛЬКА ж. Камбінацыя (жаночае адзенне). Даўней галькі самі шылі з мадзіпалану альбо бацісту, а ціпер усё шолкавыя ды нейлонавыя.
ГАЛЬМАКАВАЦЬ незак. Моцна крычаць, лямантаваць. Чаго ты гальмакуяш на ўсё сяло?
ГАРАХВЯНЬЁ н. зборн. Гарашыны, гарохавая салома. Гарахвяньё рэдко на падсціл ішло. Яго больш на сечку рэзалі.
ГАСАЦЬ незак. Бегаць, гойсаць. Ні гасай, а то спацеяш, а потым вецяр дуня і прастудзішся.
ГАСІЦЬ незак. Многа піць. Ад чаго ты гэту воду гасіш? Ці ты еў што-нібудзь салёнаё?
ГІЧАНЬЁ н. зборн. Націна буракоў. Наламі гічанья і рацькоўя ды насячы гусям. Яны вельмі любяць.
ГРАДКА ж., ГРАДУС м. Акучаны, абвораны радок бульбы або якой-н. гародніны. Асталосё абагнаць градак дзесяць картофяль. Апалолі шэсць градусаў буракоў.
ДАЎБАС м. Дурань, асталоп, балван. Дзе ён будзя вучыцца, гэты даўбас, яму б толькі пагуляць.
ДЗВЫРГАЦЬ незак. Гаварыць надаедліва, бубніць. Перастань дзвыргаць, слухаць надаело.
ДРЫВАСЕК м. Будынак, прыбудоўка, дзе сякуць і складаюць дровы. Вазьмі тапор у дрывасеку і рашчапі смалячка на распалку, а то дрова сырыя ні ўгарацца бес смаляка.
ДУЛАПАЦЕНЬ м. Балбатун. Ні слухай ты гэтаго дулапатня, што ён балбоча.
79 👁