думалі, што ні перажыве зімы старая, але ш нек ацобалася.
АШНЫПАРЫЦЬ зак. Знайсці, адшукаць. Як ты ашныпарыла гэтыя цукеркі?
АШТЫЛЯЦЬ зак. 1. Сціхнуць, пацішаць. Пад вечар вецер аштыляў і пацяплело. Мяцеліца трохі аштыляла. 2. Стаць больш сур'ёзным; абразуміцца. Піў, піў гэты Юрко, а на старасьць, нябось, аштыляў трохі.
АШУШКАЦЦА зак. Цёпла адзецца, ухутацца. Чаго ты ашушкалася? У хаці ш ні холадно.
БАЛАС м. Жвір. Трэба баласу прывязьці ды цыменту трохі і зрабіць ганак.
БАМБЭЛАК м. Кутас. Шапка з бамбэлкамі.
БАРБУЛЯВАЦЬ незак. Бубніць, сварыцца. Гэта старая заўсюды барбулюя, ёй ні ўнаровіш.
БАЎДЫР м. Неразумны чалавек, дурань.
БАЦ м. Пацук. Баца выкінула Гэлька, дык кот аб'еўсё і здох.
БЫТТО прысл. Быццам. Бытто я ні знаю, чаго яна хоча,— я ўсё знаю.
БЭЙБУС м. зневаж. Вялікі гультаяваты падростак. Гэты бэйбус у каждум класі па два годы сядзеў.
ВЕРАЦЕНЬ м. Мера зямлі ў даўжыню, роўная прыблізна 50 м. Грэчкі сеялі ні больш як тры вератні на павалоку. Памянш. вератнік. Бывало, пасеяш вератнік ячменю, вератнік аўса, а астальноё усё жыто ды картофлі.
ВОБАЛАКО н. Вялікая прастора, абшар. Даўней канюшыны сеялі трошкі, а ціпер жа ў калхозе вобалако канюшыны.
ВОСЛАНКА ж. Адна або некалькі збітых дошак, якія закладваюцца па баках калёс, калі возяць гной. Зьнімі з палатак восланкі, заўтро будзям вазіць гной.
ВЫБРЫЗЬГАЦЦА зак. Высыпацца па краях. Падрубі хустку, а то выбрызьгаяцца.
ВЫГАДАВАНЕЦ м. Прыёмны сын. Дзяцей у іх ні было, дык яна ўсё хацела выгадаванца ўзяць.
ВЫГАДАВАНКА ж. Прыёмная дачка. Гэта ш Паўлава выгадаванка замуш ідзе.
ВЫДЫГАЦЬ незак. Дагаджаць, наравіць каму-н. Чаго ты перад ім выдыгаяш? Хіба ён варт гэтаго?
ВЫСТУПКІ мн. Старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі. Ссунь выступкі ды схадзі замкні сені.
ВЫТАРАПАК м. Зябер звычайны, медавік.— Кум-
76 👁