КУРДУПЯЛЬ м. Недаростак. Шаснаццаць гот хлопцу, а ён ні расце, курдупяль некі.
КУЦУК м. Касмыль. Гэтаі кудзелі нельга прасьці, тут адны куцукі. Чаго ў цябе валасы ў куцук зьбіліся? Ты што, іх не расчэсваеш ніколі?
ЛАБЯК м. Ніз тарцовай часткі саламянай страхі. Ціпер ужо лабякоў ні робяць. Нават калі й саломаю крыюць хату, дык шчыт забіваюць доскамі.
ЛІНКА ж. Стальны трос. Лінка ў хазяйстві патрэбна, нават і вядро ў калодзісі добро прывязаць.
ЛІШТВА ж. Падложаны, падшыты край вопраткі. Гэта партніха нават ліштвы па-люцкі патшыць ні можа. Патшыць ліштву крэсьцікам. Трэба ліштву атпусьціць, дык даўжэйшая спадніца будзя, ціпер жа кароткіх ніхто ні носіць.
ЛОГМІН м. Гультай. С хаты лянуецца выці логмін гэты.
ЛЬНЯНІШЧО н. Поле, дзе рос лён. На льнянішчы гэты год много травы, можно короў пасьвіць.
ЛЭПСКІ прым. Ладны, вялікі. Лэпскі кусок сала дала мне маці.
ЛЭХНУЦЬ незак. Быць адданым каму-н., прападаць за кім-, чым-н.; вельмі любіць каго-, што-н. Хлопец аж лэхня за молоком, а потым нічого есьці ні хоча. Люба яшчэ ў школу ходзіць, а за хлопцамі аж лэхня. Кошка аж лэхня за рыбаю.
ЛЭХТА ж. Балбатуха. Гэта лэхта йзноў прыбягала некія зводы расказаць.
МАГУЛІНКА ж. Дробачка. У міне ішчэ ні магулінкі ў роце ні было.
МАДЫГАВАЦЬ, МАДЫГОЛІЦЬ незак. Прыладжваць, даганяць, падганяць. Што ты тут мадыгуеш, сукенка й так як уліта. Хваціць табе мадыгаваць, як зробіш, так і добро будзя.
МАЗЕПА м., ж. зневаж. Разява, разявака. Гэты мазепа стаіць, разявіўшы рот, нічого ні панімая.
МАКАТКА ж. Сурвэтка вышытая. Даўней макаткі вышывалі, а ціпер ужо ні мода.
МАРТЫПЛЯСЫ мн. Абрыўкі, ніткі ў падранай вопратцы, мяшку, у абрусе і інш. Што гэта ў цібе там за мартыплясы вісяць.
МАХНАТКА ж. Галавешка. Чорны, як махнатка.
МАЧАНЬЁ н. Тварог, перамяшаны са смятанай і
77 👁