хі показвае. Верасніца. Немые говораць на махі. Там жа. З маху. У момант. З маху ухопілі гэту домовіну дай понеслі. Пагост. МАХАЙЛО н. Трэці ход гульні ў скокі, які заключаецца ў пераскокванні з квадрата ў квадрат, махаючы перад сабою нагою. Кароцічы. МАХАЛО н. △ Хоць махалом махай. Пра немагчымасць адкасацца, пазбавіцца. Комароў, хоць махалом махай! Аздамічы. Як унадзіліса ў шкоду гусі, махалом махай — не рджэнёсса. Верасніца. МАХАЦЦА незак. Матляцца. Голье махаецца, чуць до земле не легае. Бярэжцы. МАХАЦЬ незак. Махаць. Конь махае головою. Бярэжцы. МАХЕЦ м. Вельмі высокі чалавек. Вона маленьки, а ее чоловек махец! В. Малешава. МАХІ, МАХ прым. Вельмі вялікі. Напаковала недзе куток махі! (пра сена). Кароцічы. Мах корова, хороша, да без рогоў. Запясочча. Мах чоловек — шо ўшыр, то ўрост. Верасніца. Голова мах, як цэбер! В. Малешава. Шырыня, мах, не перэлезеш покоса! Хачэнь. Ой, екі мах собарно седзіць! М. Малешава. У мене мах помідоры порослі. Альшаны. МАХІЛЕЗНЫ прым. Велічэзны. От чоборно махілезнэ! Хільчыцы. МАХІНА ж. Велічэзнасць. Жураўлёвы яйка махіна! Мачуль. Тая махіна, а гэта малая. Кароцічы. МАХІНЕЗНЫ прым. Велічэзны. М. Малешава. МАХІНКО прысл. Вельмі многа. Махінко леснік прывёз дроў. Кароцічы. МАХІНЫ прым. Вельмі вялікі. О такі махіны лён, да покрўчаны ўвесь! Луткі. Мой жывот зробіўса махіны. М. Малешава. У іх такі махіны стог сена. Кароцічы. Махіного кожушка вўцяг. Запясочча. Ужэ махінэ нашэ село. Цераблічы. МАХІНЬ ж. Велічэзнасць. От махінь пошой, мах чоловек! Крэмна. МАХІНЬЕ н. зб. Веліканы. У нашого суседа махінье хлопцы вўрослі. В. Малешава. МАХНУЦЬ зак. 1. Махнуць. Тры раз махнуў пугою, і побеглі коні. М. Малешава. 2 перан. Пайсці. Эта жонка за этого платочка з этым кольцом да с хаты махнула. Кароцічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
116 👁