Старонка 68
◀ / 313 ▶
ка, маслянку варылі з пшеном. Запясочча. Заліваюць пшоно не сыроваткою, а маслянкой. Бярэжцы. МАСЦЬ ж. 1. Масць, колер поўсці. А конь екое будзе масці? Чэрнічы. 2. Мазь. Масце мне вупішэце. Бярэжцы. МАТ м., МАТА ж. 1. Шчыток з саломы, для ўцяплення. Мата закладаюць у вулей. Хотамель. Мату прыбівае к вулью, шоб пчолы не померзлі. Мата с соломы цесно зроблена. Старажоўцы. 2. Лаянка. Мы і матом ругаліса з ім — не бярэ! Старажоўцы. За кажным словам мата ў его. Там жа. △ Сесці матом. Не кранацца ў рост, быць у адным і тым жа стане. Села цыбуля матом і не росце, зматало ее. Старажоўцы. МАТКА ж. 1. Самка ў пчол. Запясочча. 2. Мацёра. По тры маткі дзержалі і кормнікоў. М. Малешава. 3. Важак каманды ў групавых гульнях (у город і поле і інш.). Матка подкідае м'ячыка, а тые, хто ў городзі, б'юць его. Запясочча. △ У матку. Дзіцячая гульня, пры якой матка не дае, каб лавілі яе дзяцей. Шчо робіш? — Ямочку копаю.— А нашчо ты копаеш? — Голочкі збіраю.— А навошчо тобе голочкі? — Мешэчкі шыць.— А навошчо мешэчкі? — Каменьчыкі збіраць.— А навошчо каменьчыкі? — Твоім дзецям зубы вубіваць! Да ўжэ ловае іх. Луткі. 4. Маці. У кого матка, у того голоўка гладка (прымаўка). Сямігосцічы. МАТКІ, МОТКІ мн. Каноплі з насеннем. Маткі до осені стояць. Рубель. Маткі — это ужэ мужчынам на вероўкі. Старажоўцы. Моткі. Запясочча. МАТЛАЦЬ незак. Матляць, размахваць. Собака вужа у зубах матлае. Пагост. МАТЛУХАЦЦА незак. Матляцца. Не матлухайса на очах. Старажоўцы. МАТЛЯЦЦА незак. Матляцца, боўтацца сюды-туды. Цэлы дзень матляецца по селу без дзела. Верасніца. МАТЛЯЦЬ незак. Матляць, размахваць. Колі не зайдзі, то она матляе тымі спіцамі (пра заўзятую вязальшчыцу). Верасніца. МАТОЧНІК м. Садок для пчалінай маткі. Оддзеляюць матку от пчол і саджаюць у маточнік. Старажоўцы. МАТУЛЯ ж. Маці. Шукала матуля богатого сына, а дочку кохае бедна сіроціна (з песні). Сямурадцы. МАТЧЫН прым. Матчын, мацерын. Гэта удаласа ў матчын род, а гэта — у бацькоў. Верасніца. МАХ м. △ На махі. Узмахамі. Вон ей очамі на ма-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 313 ▶