МАРУДЗІЦЬ незак. Марудзіць. Ліда марудзіць, а Галя зубамі і губамі хватае. Бярэжцы.
МАРУДНО прысл. Марудна. Марудно лоткою по дрова ехаць. В. Малешава. І сечкою можно сёкці зелье, только морудно. Запясочча.
МАРЦОВАЦЦА незак. Знаходзіцца ў стане цечкі (пра катоў). Настаў март, коты марцуюцца. Хачэнь. На горэ коты морцуюцца. М. Малешава.
МАРЦОВАЦЬ незак. Дзейнічаць у стане цечкі (пра катоў). Кот волочыўса недзе, мо дзе марцоваў ноч. Альшаны.
МАРЦЫПАНЫ мн. Вараныя буракі. Ну, я ўжэ цепера на обед марцыпаноў прыстаўлю. Старажоўцы.
МАРШАЛОК м. Хлопец, які суправаджае на вяселлі маладога. У молодое дружкі, а ў хлопца — маршалкі. Хачэнь. Наметкамі перэўязуюць маршалкоў. Запясочча. Маршалкі коровай на весельі несуць. Старшы маршалок коровая несе, а сваха — свечкі. М. Малешава.
МАРЫЦЬ незак. Зморваць (пра сон). Ой, сон марыць! Запясочча. Нешчо мене марыць сон. Кароцічы. Нешчо перэд дожджэм так спаць марыло. Луткі.
МАРЭЦ м. Сакавік. Шчэ прыдзе марэц, то отморозіць палец (прымаўка). Хачэнь.
МАР'ЯНКА ж. 1. Трытон(?). Мар'янка не похожа на рыбіну, вона, як яшчэрка. Альшаны. 2. Абабак (10 снапоў). Мар'янкі по загону ставілі у шар. Старажоўцы.
МАСА прысл. Шмат. Маса ягод, ледбы прынесла. Аздамічы. На Івана Купалу носяць остопкі, лапці да паляць купайло за корчамі за селом і кладуць остопкі недопаленые на огуркі. Кажэ, будзе маса огуркоў. Сямігосцічы.
МАСЛЁНКА ж. 1. Страва з ільнянога семя, якое таўкуць з соллю і дадаюць цыбулю. Бярэжцы. 2. Маслёнка. Мачуль.
МАСЛО н. Масла. С топлёное сметаны масло луччэй. Сямігосцічы. Раз сонцэ і дождж, то ведзьма масло колоціць, казалі (павер'е). Старажоўцы. У его як по маслу ідзе! Сямурадцы.
МАСЛЮК м. Грыб масляк. Маслюкі ростуць только пуд хвоямі. Кароцічы. Маслюк со слізкою головою. Дераблічы.
МАСЛЯНКА ж. Маслёнка. Она густа така, маслян-
78 👁