Старонка 66
◀ / 313 ▶
МАНІЦЬ незак. Прыцягваць, прываджваць, клікаць. Мене маніло додому. М. Малешава. Трэба ж маніць чым, коб зналі (пра гусей). Дварэц. А коршак сеў да ціўкае, як ціпленя, это ж вон маніць. Хачэнь. 2. Патыхаць. Маніць так от конюшыны! Хатамель. 3. Падманваць, рабіць толькі дзеля падману. Кашу маняць молоком. Маніў, маніў да не прыўёз хустку. Луткі. МАНЛІВУ прым. Прываблівы, які прыцягвае да сябе. Зёрнета такіе манлівуе! Цераблічы. МАНТОШЫЦЬ незак. Ганяць, біць, знішчаць. Ужэ два дне мантошаць тых качок! (Пра паляўнічых). Хачэнь. МАНТУЛА ж. Ход у гульні ў баланты. Як одбіў на дваццаць чотыры палкі, то мантула будзе. Аздамічы. МАНТУЛІЦЬ незак. Ганяць, біць. Плёткамі як стаў мантуліць! Верасніца. МАРА ж. Здань, пудзіла, жартаўнік, штукар. Прычэпіўса, як та мара. Запясочча. От мара, чого вон толькі не прыдумае! Луткі. Поднелі, як мару екую, оно й очэй не роспускае (пра дзіця, якое ўквэцалася ў гразь). Хачэнь. Ой, маро, отчэпіса! Талмачава. Мара, шо много говорыць, смешыць. Мачуль. Мара — то як дзіўносць якая. Вот мара, таку осіну вон подгрыз! (пра бабра). Альшаны. Павел. марэча. Луткі. МАРКАЦЬ незак. Мяўкаць. Ідзе ко мне да маркае кот. Старажоўцы. МАРНЕЦЬ незак. Марнець. З гэтымі старымі марнееш тут. М. Малешава. Я буду марнець, седзець без толку? Пошлі косіць! Аздамічы. Годы ідуць, марнее так чоловек. Пагост. Коб воно так марнело? — Недобрэ! (пра дзіця ў адзенні). Хачэнь. МАРНО прысл. Марна. Ваш труд марне пропадае. Дварэц. Сходзілі марно картоплі і не дружно цвітуць. В. Малешава. Так марно прошлі мое годы. М. Малешава. МАРНЫ прым. Марны. Марная одзежа була. В. Малешава. Марны дзед, ледбо ходзіць. Луткі. У прошлом году там вельмі марна трава була. Там жа. Пока гладкі схудне, то марны здохне (прыказка). Аздамічы. Памянш. марнёнькі. Така марнёнька у ёго була жонка. Цераблічы. МАРУДА ж. Маруднасць, павольнасць у справе. Маруда, колі марудно робіць. Запясочча. Нашчо мне та моруда. Запясочча. Марудны, няспешны ў справах чалавек. Старажоўцы,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 313 ▶