Старонка 70
◀ / 313 ▶
МАХОНЕЦ м. Велікан. От гурок махонец! Кароцічы. МАХОЦЬ ж. Велічэзнасць. Сохі колісь махоць булі. Аздамічы. МАЦАЦЬ незак. Правяраць, ці з яйцом (пра курыцу). У нас говораць: куру трэ мацаць. Хільчыцы. МАЦЕРКА ж. Бэлька пад насцілам з дошак для стога, якая кладзецца на слупкі. На мацеркі клаліса опожыны. Кароцічы. МАЦЕРКІ мн. Каноплі з насеннем. Мацеркі — то каноплі, шчо сём'е мають. Альпень. 2 мн. Мацеры. То шчэ молодые мацеркі. Верасніца. МАЦЕРНЯ ж. Бэлька пад насцілам з дошак для стога, якая кладзецца на слупы. Альшаны. МАЦЕРЫЗНІНА ж. Спадчына ад маці. Ёжэлі осталіса спаткі од мацеры, то мацерызніна. Сямігосцічы. МАЦЕРЫНА ж. Бэлька пад насцілам з дошак для стога, якая кладзецца на слупы. Сямігосцічы. МАЦЕРЫНКА ж. Мацярдушка. От хорошэ цвіце мацерынка! Коліся жонкі рвалі собе. Луткі. МАЦЕРЫНЫ прым. Матчын. Пойду мацерыного поросяці корміць. М. Малешава. Прыедуць у госці, пока е мацерыные косці (прымаўка). Там жа. МАЦЕРЫЦА ж. Бэлька пад насцілам з дошак для стога, якая кладзецца на слупкі. Хотамель. МАЦЁНКА ж. Тое ж. Цераблічы. МАЦЁРА ж. Свіння, якая мае парасят. Еслі хороша мацёра, то вона воўку не дасць поросяці. Луткі. Думалі кабан, а то мацёра з малымі. Мачуль. 2 перан. Мажная гладкая жанчына. Запясочча. МАЦІ ж. Маці. Люда, маці зове. Дзе наша маці? Прыўёз дроў мацер. Верасніца. Пошоў з мацер'ю. Сходзі по мацер. Там жа. Не та маці, шо родзіла, а та, шо корміла (прыказка). Старажоўцы. Оддала своей мацер. К своей мацер ходзіла ў госці. Луткі. У мацер навек душа боліць. Кароцічы. На мою матеру показаў вон. Альпень. Шчэ тые мацеры не поўміралі, шо дзецей поховалі, а кажуць, зноў война. Бярэжцы. Ідзёце к чортовай мацер! (праклён). М. Малешава. △ Мацер божое слёзкі. Дрыгучка. Мацер божое слёзкі дрыгучые, бы маніста. Луткі. Маці і мачоха. Іван-ды-Мар'я. Маці і мачоха, два цветы на ём. От чого оно, не знаю. Хачэнь. МАЦУКАЦЬ незак. Мацаць. Мацукаю — рука моя цэла. Дварэц. Там у мед утопіў рукі, там — у сметану, а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 313 ▶