Старонка 62
◀ / 313 ▶
рыць шчэ! У нас буў такі дзед, екі за кажным словом говорыў майкапорэ. Старажоўцы. МАЙНА ж. Расліна майнік. Ек вода веліка, то по долінах росце трава, это майна такая доўгая. Верасніца. От чортова майна, усе болонье покрыла, не дае мурогу росці. Пагост. Та майна красуе, а потом чорненькіе зёрнетка. Мачуль. З майны крупнік варылі ў голодные годы. Сямігосцічы. МАЙСЦЁР м. Добры спецыяліст. Мой бацько буў майсцёр на ўсе рукі, такі ўжэ чоловек уродзіцца, шчо очыма, бувало, гляне, то тэ й робіць. Старажоўцы. метаф. Бык. Водзіла корову к майсцёру. Запясочча. МАК м. Мак. Хорошы мак шышкою росце. Дварэц. Мак у зацірку сыпалі для прыкрасы, шоб не нішчымны буў. Там жа. Як абу-екі чоловек, то кажуць: то маці маком ёго напоіла. Хачэнь. У колодзезь мак сыпалі, шоб буў дождж (павер'е). Старажоўцы. На варвары варэнікі пекуць з маком. Сямігосцічы. Напоіла маці маком, шоб спаў. Хачэнь. Поўна бочэчка круп, а на ёй струп (загадка). Мак (адгадка). Сямурадцы. Закрэсленае кола (клетка) пры гульні ў скокі. Кароцічы. △ Глухі мак. Мак-самасей. Посеяла глухі мак між яблонямі, то такі буў сільны! Дварэц. Глухі мак свецілі на Маковея і осыпалі хлеў, хату от небожчыкоў. І ек на суд ішлі, то кругом себе осыпалі (павер'е). Луткі. Глухі мак—вон ядрэны! Мачуль. Мак-самосей. Мак-самасей. Мак-самосей свечоны сыпалі ў колодзеж, як нема дожджу. Хачэнь. Зайцоў (зайчыкоў) мак. Расліна. Хачэнь. На дробны мак. Вельмі дробна, на пыл. Ее побі на дробны мак, то день будеш біць (пра ссохлыя камякі зямлі на полі). Рубель. Як мак цвіце. Пра яркасць, стракатасць. Народу на шляху, як мак цвіце! М. Малешава. То цепер як мак цвіце ходзяць, а колісь у сорочках ходзілі. Хачэнь. МАКАТКА ж. Невялікі вышыты або нарысаваны дыванок, які вешаюць на сцяну. Осё о макатка, жонка вуводзіла. Цераблічы. МАКАТОЎША ж. абразл. Галава. Ну й зварыла твоя макатоўша дурная! Верасніца. От голова ў цебе макатоўша, нічого не розбірае. Старажоўцы. МАКОВІЦА ж. Галоўка маку. Маковіцу эту хто спальвае, а хто на двор вукідае. Старажоўцы. Отрава эта маковіца! У нас було от ее однэ дзіця ўмерло. Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 313 ▶