МАЗАЦЦА незак. Капрызнічаць, песціцца, лашчыцца. Таке неспокойнэ дзіця, усе мажэцца! Запясочча. Там у Городку бу мажуцца гавораць, а гэтта бу проводзяць. Там жа. Ву кажэце, шчо не мазліва, ужэ й коло вас мажэцца. Цераблічы.
МАЗАЦЬ незак. 1. Бяліць мелам. А от я к велікодню не мазала хату. М. Малешава. Там кажуць побеліць, а му — мазаць. Бярэжцы. 2. Патураць. Мажэш ты свое дзіця. Хільчыцы.
МАЗЕНУЦЬ зак. перан. Ударыць. Мазенула разоў тры по мордзі! Бярэжцы.
МАЗЁПА ж. Капрызніца, песта. Аздамічы.
МАЗІЛО н. Мазь. Некого мазіла од жукоў прывезлі. Бярэжцы.
МАЗЛІВУ прым. Капрызны, спешчаны. Мазлівэ дзіця, которэ розбалованэ. В. Малешава. На харчы трошкі мазліва наша корова. Луткі. Таке дзіця мазлівэ, скверэцца, як жаба! Старажоўцы.
МАЗНІЦА ж. Пасудзіна для калёснай мазі. Набэры поўную мазніцу мазе, бо поедом аж у Орэхоўню. Верасніца. Памянш. мазніцка. Любавічы.
МАЗНУЦЬ зак. перан. Ударыць. Як мазнуў палкою по голове, то зразу шышка зробіласа! Сямурадцы.
МАЗУН м. Капрызун, пястун. Хільчыцы.
МАЗУХА ж. Капрызніца, песта. Там дзеўка-одзініца, да мазуха — жыве, як почка ў сале! Луткі.
МАЗЬ ж. Мазь, каламазь, дзёгаць. А еке там гнацьё було? Там вон достане еку чарку тоё мазі собе, а спаліць этых дроў п'яць метроў (пра выганку дзёгцю). Старажоўцы.
МАЗЮКА ж. Капрызніца, песта. Заберуць этые дзядзькі такіх мазюк, дзевок малых, як ты. Хотамель.
МАЙ м. 1. Месяц май. Май холодны, то будзе год голодны (прымета). Сямігосцічы. Як тры дождже у маю, то стогі ў краю. Старажоўцы. 2. Міфічная істота. За шэсць дней четырэста рублей як май змаяў! Хільчыцы.
МАЙДАН м. Адкрытая прастора, поле, адкрытае месца для размяшчэння пабудоў. Ну й майдан собе заняў! Цераблічы. Тут майдан у нас, лесу нема. М. Малешава. Майданом назовуць плошчу, ек оком окінуць. Сямігосцічы.
МАЙКАПОРЭ прысл. Абыякава. Свіньня здохла — а ему майкапорэ. Альпень. Ай, майкапорэ про гэтэ гово
75 👁