Старонка 60
◀ / 313 ▶
М МАБУЦЬ, МАЙБУЦЬ прысл. Мабыць. Мабуць, лотка оторваласа, мо моторка бегла. Дварэц. Мабудзь, на погоду будзе. Чэрнічы. Мабуць, вон не прыдзе. Аздамічы. Майбуць, пойдзе дождж, нешчо вельмі парыць. Тураў. Майбіць, я не пойду. Запясочча. МАГАРЫШ м. Магарыч. За ковеню да магарыш пілі, а ты коня продаеш да магарыш не даеш. Старажоўцы. МАГЕР м. △ На магер. На бакір. Шапку на магер наложыў. Мачуль. МАГНАЧ м. Магнат, багач. Не хвор купіць, ты ж такі магнач! М. Малешава. Вон буў пры Польшчы багатыр, магнач! Цераблічы. МАГУЛА, МАГУЛА ж. Нараст, гузак (на дрэве, на целе). Усе тые магулы зрэзваў з ветлоў і робіў коўганкі. Луткі. Магула на берэзі, і на олешыні можэ вуперці. В. Малешава. Удырыласа, то ўжэ могулу вуперло на нозе. Сямігосцічы. МАГУЛІСТЫ прым. У нарастах, у гузаках. Е такіе магулістые дубе. Рычоў. МАДЗЯРА м. і ж. Страхоцце, пачвара. Мадзяра — это чорны чоловек да шчэ й голова веліка. Старажоўцы. МАЕНТОК, МАЁНТОК м. Гаспадарка. Бацько ўмер, маёнток велікі буў у ёго. Хачэнь. У ёго маёнтку было п'ять десетін. Альпень. МАЁВАЦЦА незак. Гуляць, бяздзейнічаць. Маюецца хлопец, лето гуляе. Кароцічы. МАЁВАЦЬ незак. Тое ж. Маюють молодые, палец об палец ніхто не стукне. Верасніца. Вона мае лето собе, ек прывезе тысеч дзве з весны. В. Малешава. МАЁВІК м. Хрушч. Маёвікоў богато на тополях навек. В. Малешава. МАЁРЫЦЬ незак. Паводзіць сябе ганарыста, фанабэрыста. Набрайса горэлкі, прышоў да маёрыць — такі герой! Дварэц. МАЗА ж. Капрызніца, песта. Мазе, чо ты хочэш? (да дзіця). Запясочча. Годзе ўжэ мазаласа ты, маза! Старажоўцы. МАЗАНЫ прым. Збалаваны, спешчаны. Зара такіе дзеці мазаные! М. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 313 ▶