Старонка 63
◀ / 313 ▶
МАКОВУ прым. Макавы. Дварэц. МАКОТРА ж. Макацёр. Хотамель. МАКОЎКА ж. Галоўка маку, блёкату. Маковок у горшчык да пояць дзецей, як од ціцкі одлучаюць. Аздамічы. Малы нацерэбіў маковок з блёкоту. Бярэжцы. Буду спаць, бі пролі макоўкі! (пра моцны сон). В. Малешава. МАКОЦЁР м. Макацёр. Макоцёр — посуда така. Цераблічы. Як велікі, то макоцёр, а як мёншы, то макотрык казалі. Пагост. Прынесі мне макоцёр, я буду біць масло. Хачэнь. 2 перан. Галава. От по гэтому макотру ек вальну, то скоро образумішса! Верасніца. Шчо бра за макоцёр у ёго, шчо й шапкі не подберэ! Цераблічы. На макотра наложы шчо, холодно! Луткі. Памянш. макотрык. У макотрык варэнікі складалі. Старажоўцы. МАГНЕЗ м. Незвычайная здольнасць заварожваць, скоўваць волю, прыцягваць да сябе. Кажуць, шчо у вужа е магнез — жаба пішчыць, а лезе к ёму сама. Луткі. МАКУХА ж. Макушка, верх галавы ў чалавека. Аздамічы. 2. Бязрогая карова. Корова позбівала рогі і цепер макуха. Мачуль. 3. Жамерыны ад ільнянога семя пасля выціскання алею. Свіньям тую макуху даюць. Мачуль. 4 перан. Дурнаватая асоба. Макуха — у кого такая нехітра голова. Цераблічы. Маўклівы чалавек. Пагост. МАЛЕНКОСЦЬ ж. Маленства. З маленкосці буў пастух. Хотамель. МАЛЕНСТВО м. Малеча. Маленство, ходзі ў хату! В. Малешава. 2. Дзяцінства. Вон з маленства молока не піў. Хачэнь. Пройдзе вашое маленство. Аздамічы. Вон не бачыў нічого доброго з маленьства. Старажоўцы. МАЛЕНЯ н. Маленькая істота. Маленята аж скачуць з воды — окунята, карасята. Запясочча. МАЛЁЎКА ж. Каляровы аловак. Мама купіла ў Городку мне малёўкі, одна малёўка вішнёва. Цераблічы. МАЛІМОН, МАРЫМОН м. Пірог з гатунковай пшанічнай мукі. Еж, бабанько, малімон. Аздамічы. Буду цыбулю горку есці, чым твое марымоны! Мачуль. МАЛІМОНСКІ, МАРЫМОНСКІ, МАРМОНСКІ прым. Гатунковы (пра муку). Малімонская мука то, шо пірогі пеклі. Кароцічы. Ой, як вусоко лётчыкі летаюць, мабуць, хлеб воны только марімонскі едзяць. Пагост. Мука марымонска була оно у того, шчо на сплаву робіў. Сямігосцічы. Нашые мужыкі з мормонськое мукі (прымаўка). Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 313 ▶