Тураўскі слоўнік (1984). Том 3. Л-О. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 313  ▶ 
Ёк саджаць, тб засиёваюць! Благослові, одец i маці, Благослові, уся родзіна ў хаці, Коровая ў печ саджаці. Да ўсадзіць хросна ў печ, на чэрэн, очэлье заслонкою закрые. Да ўжэ молоду по голове лопатою тоею б'е, тры раз біла. I молодого білі. Б'е й прыказвае: «Дай бог шчасця». A ека прыказвала: «Ето на сына, ето на дочку». Да колько разоу удырыць, то ето шоб столько дзецей у ее було. Да ўжэ будуць стола муць. Спеваюць: Милу наш, Милу, Да нальёмб воды ў місу Да будом ручкі муці, Да на вішэнькі ліці, Шоб вішонькі розвіваліса, Шоб молодые красоваліса. Змуюць тэ цесто й муку, вуцеруць стола. У сад пойдуць да лінуць там ету воду под яблуню ці там под грушу. Да ўжэ йдуль з сада, спеваюць: Мы на сад воду носілі, Соловейка просілі: — Леці, соловей, з намі, Ужэ коровая згібалі. У хату зайдуць, заспеваюдь: Му на сад воду носілі, То ж му дзело зробілі. От то ву ётэ знайце, Нам гарэлочкі дайде. То ўжэ за столы саджаюць коровайных, столоў тры ці чотыры іх. Назбірвалосо! Квас п'юць, трохі гарэлкі хто коўценё. Мало тое гарэлкі колісь було. Едзяць. Гомонядь. Посля песню коровайну заспеваюдь коровайніцы: Наша печ поклёвана, У серэдзіні помулёвана, На золотых стоўпох стоіць, У серэдзіні коровай седзіць. Два часы седзіць коровай у печы, да вуймаць трэ. То ўжэ спеваюць: Ой, у печэ коровай пчэ, Коровайночок клічэ: — Дзе ж нашы коровайночкі, Дзе ж нашы недбайночкі? Ці на меду да запіліса, Шо про мене да забуліса
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вішбнькі, забўліса, засйёваюць, лінўць, мўці, пюць
0 👁
 ◀  / 313  ▶