Старта коровайніца месіць, пшэнічным. Сыровоткі ў цесто, еец, шчэ там... Да возьме двома рукамі з дзежкі да на стол дай качае. Одзін раз брала. Коровая робіць. Дай спеваюць коровайніцы: Ніхто не ўгадае, Шо ў нашом да короваі: 3 трох нівок пшэніца, 3 трох бочок мучыца, 3 трох рэчок водзіца I дзве кваскі масла, А трэйця доля шчасна. I коровайніцы цесто з дзежкі беруць, по мало. До дна дзежку вускрэбуць. Шышкі роб'яць. Вуплетаюць, качаюць. Накачаюць, ек кулачок, кругленькіе. I баранкі робілі. Цветом пооблёпваюць хусткі одна другой, смеюцца. Дома обпіралі хусткі, на короваё не. Да заспеваюць: Нашы коровайніцы п'яны Да ўсе цесто ітокралі, По кішэням да похавалі. Ека свечку на коровая сучэ. Хросны бацько свецёлцы свечку сучэ, веліку. Шоб не ўдовец буў. Бацько хросны ці брат, шоб мужчына — у сад ідзе да з яблуні розкі вурэзвае, тры, кажна з трома ралцамі. А хто, бувало, дну з трома ралцамі, а дзве розкі з двома. Прынесе, да ўжэ коровайніцы на іх цесто — матаюць, матаюць скрозь до конца, i знізу цветом. I печ топілі. Тры раз закідалі дрова. Перву раз — берэмок, шоб зыр буў. Згораць етые — дзве-тры полені ўкінуць. Схопіць іх огнем, згораць — шчэ дзве-тры полені ўкінуць. Згіоў огонь у печэ... Старша коровайніца ўжэ коровая зробіць. Круглы, велікі. Стаканом кружкі на ём поробіць, ладонею крэст. От прочахне печ да ў ее розкі садзяць. Прыпекуць, вуймуць. Да така ўжэ песня коровайна: Прачыстая маці, Прыдзі к нашой хаці Веселле зачынаці, Коровая у печ саджаці. Да хросна маці берэ лопату, сцены ею хрысціць, дэтту (на поўнач), у порозі другу (на ггоўдзень), дале з вокнамі трэйцю (на ўсход), дале чэцвёрту (дзе печ). Которые, то хрысцілі перэдпёчнэ окно i дзверы, больш не. На лопату жыто сыплюць — шоб жытка ў молодых добра була, хмель — шоб дзеці веліса. Коровая хросна маці з стола на лопату. Да до печэ. Коровайніцы за ею йдуць, спеваюць: Наша печ крокочэ, Коровая хочэ, А прыпечок коловаецца, Коровая сподзеваецца. А коровай ножкі п'бле Да до пёчонькі дзыбле
Дадатковыя словы
вбзьме, пбле, пяны, робяць
0 👁