Тураўскі слоўнік (1984). Том 3. Л-О. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 313  ▶ 
к веселлю. Полотно, полотно, полотно колісь давалі! Колісь краму етого не було. Вон буў, але ж не було грошэй ёго купіць. Ек росходзіліса, то спевалі: На заручынках булі Да гарэлочку пілі. Гарэлочка солодзенька, А дзевочка молодзенька. Дружкі прыдуць на запоіны, помераюць молодого да ой— цылы тыздзень шыюць! Трэ ж нашыць п'яцеро сорочок да п'яцеро штаноў, сподне. Да дзежоўку, да шчэ шо. I перкалёву ж сорочку. Молода сама нашывала — на пазухі, коўнерыкі, чохлы. Венка молодой робілі. Скруцяць дроціну. 3 бумагі ўсякого цвету шышкі зроб'яць да на ее чэпляюць. Ленты чырвоные, вішнёвуе, голубовуе... Навешаюць... Бувало, дрощ'ну з шышкамі куповалі готову. Да багато дзевок пользуюдца. А ленты свое вешалі. Дружкі вешалі. Колісь дзьяк з Пасекі жонку браў да ў капліцы погодкой венчаўса. То на ёй венок з цветочкамі, ек на дёрну. I лісцейко зелёнэ i бела, больш ніякого. Молодого маці з госцІнцэм ходзіла к молодой серэд тыжня. Ето ўжэ ў чэцвер ці ў п'ятніцу, проці веселля. Пірога рушніком обматае. Шчэ там екого м'яса зварыць, рыбу ці шо ўжэ там. Холодна, пампушок спечэ. I молодой, i дружкам жэ. У кошэль покладзе. I подарка несе, на плацце шо. А та ўжэ свого подарка дасць — наметку ці полотна отрэжэ. У п'ятніцу строяцца кажнэ к своёй беседзі. Варадь, пекудь. П'ятніца — почынальніца, казалі. У СУБОТУ-КАРАВАЙНІЦУ A субота ето ўжэ коровайніца. Коровая пекуць. На тройцу то первого дня пеклі, у недзелю, а так у суботу ўвечор, перэд недзелею. От поснедаюць, сонцэ трохі вушэй, да старша коровайніца прыдзе. Росчыніць у дзежцы да домоў пойдзе. Жытнім росчынялі. Упорану — не, прокісне ж до вечора. Ек не ўдова, то хросна маці за старшу коровайніцу. Под вечор молода по хатох, трэ ж на коровая i на веселле позваць. Ек ідзе на тройду, людзей на селе, то ўсіх борухатаецца. Дзве дружкі з ею шлі, старша сперэду, друга ззаду. Шоб не молода дзверы одчыняла й зачыняла — дружкі. Воны стояць коло порога, а молода подыйдзе, дай борухатаецца: «Прыдзёце на коровая». А та ўжэ хрысціць ладонею: «ІІІчасце, долю i век доўгі». Котора кожухом накрые. Наборухатаецца. На веселле звала, то не борухаталаса i не хрысцілі ее. Сусед на коровая звала з кажнбе хаты, своіх i так екіх жонок. Дзевок— не. I от молодого звалі, дружкі, вона не йшла ў ёго хату. К ему на коровая мо сестра е, мо хто там, дзеўкі звалі. Вон не ходзіў. От подояць короў, устрояцца да ўжэ на коровая йдуць. Сонейко на нізу, ек уполету. I ўдову шлі, ек звала, только воны коровая не пеклі. От ёго к ей прыдуць там браціха, сестра да ўжэ к ёму от ее йдуць, прытаманные которые. Кажнэ несе місу мукі, на муку дзве ейцэ ці кусок сала покладзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

голуббвуе, дзевбк, дрощну, зробяць, молбдзенька, мяса, пятніца, пятніцу, пяцеро, солбдзенька, сорочбк, хатбх, ўдбву
0 👁
 ◀  / 313  ▶