там музыкі йгралі». Отозвалаcа! Ох, да господзі, ох, да міленькі! Ох, да дзякуй богу, шо она отозваласа. Нешчо так було ёй зробілосо, шчо ані говорыла.
* * *
Ну, пасом товар. Товар ходзіць у болоці. А мы так градою ходзім. І бежыць одна дзеўка. Она ўжэ ўмерла. Бежыць да кажэ: «Ох, да дзевочкі, конь у товары!» Мы бегом туды, аж лось! Ходзіць собе с товаром, так шо оно тые рогі лежаць на спіні. Коб дзеўкі, то дзеўкі гледзелі б ёго нішком. То перэлогі ж этые, хлопцы, як ускочылі ў тэ болото, да то й собе, коб завернуць, коб мо ёго поймаць. Пошоў, не оглянуўса, і не розгледзелі. І от скажэце, і коровы не бояцца.
* * *
Браціха мне росказвала. Була вона шчэ, дай сестра була ў ее, ўжэ велікіе булі. Ходзілі ены по чорніцы ў лес. Ідуць по чорніцы, а знаходзяцца грыбы. Оны набралі грыбкоў кошэль, понеслі домоў, нагледзелі чорніц багато, так густо. Несуць этые грыбы, зустрэлі дзеда на мосту. А вон: «От, трасца вашой мацер, скоро набралі грыбкоў! От ішлі — от ужэ несуць». Оны зайшлі домоў, позаўтрыкалі. «Ходзем да тые ягодкі вубером». Пошлі оны ў ягоды. Гэта больша сестра берэ й берэ й берэ. «А я,— кажэ,— брала-брала, адале погледзела на дорогу, аж стоіць,— кажэ,— такі ў капелюшэ і з ножэм, і с кошэлем! А я,— кажэ,— подойшла да: «Наталко, поба, онь попоў Сева стоіць». А та глянула да: «Беры! От, Севу ты побачыла! Беры!»— «Я,— кажэ,— не, не беру, ўсе прызіраюса». А вона: «Ой, беры беры ягоды». Кажэ, беры, а мене цягне, цягне далей, далей, далей. Да ўжэ далей цягне, да ўжэ й бежком бежыць. А я за ею бегу. Беглі, беглі, да вубеглі ўжэ з лесу на вугон, а вона кажэ: «Это ж чорт! Ты бачыла,— кажэ,— ў ёго зубы?» Той дзед так от наслаў на іх. Дай прышлі — не набралі ягод. І бувало навек она росказвае гэтэ.
* * *
Колісь мой бацько водзіў коні на ночлег. Погнаў вон з одноею дзеўкою. А ўночы ж не спаў на ночлезе. А ўдзень ужэ трэба зноў пасціць коні. Вон і кажэ: «Орыно, попасі трошкі, я полежу». Лёг дай спіць. «Сплю,— кажэ,— я, ох, шчо ж,— кажэ,— коло мене таке холоднэ? Ох, я лупнуў — аж вуж! Тут голова, а тут хвост. Потпаразаў мене. Эх,— кажэ,— як усхоплюса я, да як завішчу, да закрычу! Тая Орына бежыць: «Шо таке, Мікіто, шо таке?» — «Ох, да чому ж ты мене не погоніла, да ты б побачыла, шчо на мне було. Вуж мене потпарэзаў! І з того у мене год тут холоднэ було. Я,— кажэ,— тут і одзеваю, я тутэка і закрываю — і нішчо не помогае».
* * *
Ох, шо ў ее було тых бородавок на руцэ, божэ ж мой! Уся рука! «Пошлі,— кажу,— Галько зо мною». От мы пошлі на тэ болонье. Ходзім, ходзім. Кажу: «Ото лежыць косточка, беры, угледайса, як она лежыць. Тоею стороною, шо к земле, помаж, помаж, усе-ўсе, усе помаж. Я буду так стояць, шоб на цебе не гледзець, а ты помаж, помаж, положы да бежы. Ні с кім не говоры і не
110 👁