Тураўскі слоўнік (1984). Том 3. Л-О. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 313  ▶ 
лёну — пшэніцу. В. Малешава. Л ном прикрыла картоплі на з'іму. Луткі. За лён забагацелі людзі у нас. Дварэц. У мінулым існавала павер'е, што лён можа дапамагчы пры уроках, чарах i інш. Лён вешалі ў хляве як корову гоніць. Подласіца лну боіцца. М. Малешава. Выкарыстоўвалі своеасаблівы лён, як дзіця спужаецца. Трэба узЯць лён, i шчоб вон буу не этого году, да покласці кругом да запаліць, каб дымам дзіця абкурылася. Лён з галоўкамі падсцілалі, як корова мокрэе. Там жа. ЛЁНДАР, ЛО'НДАР м. Макацёр. Лёндар, лондар. Мачуль. Памянш. лё нд р ык. У лёндрыку, бы ў горшчыку, крысы ё. Запясочча. Лёндрык быў чыгунны, откладзістые берэгі, з вушэчком, наподобіе гладышкі. Запясочча. ЛЁНО'К м. Макрыца. Лёнок як зубы боляць, то параць i п'юць, да зубы перастаюць. Луткі. ЛЁПА ж. Тоўстая, неахайная жанчына. Плуве лёпа, елі ногі перэстаўляе! Верасніца. ЛЁГІАЦЦА незак. Плёскацца, паласкацца. Ой, там лёпалася ў водзе лозянка. Сямурадцы. ЛЁПАЦЬ незак. Пляскаць, шлёпаць. Зімою вёцёр лёnae снегом по вокнах. M. Малешава. ЛЁПКД прым. Ліпкі. Такая лёпкая, такая глеёвая земля! ГІагост. ЛЁСТКА ж. Лёстка, планка. Tpe було меный дроў на воз ложіць, а то лёсткі ў глабіні поламаліса. Пагост. Трэ зробіць лёстку ў жак, а то поламаласа. Лёстка ў крылах жака, шчоб не збегалос цёнето. Луткі. Попэрэд трэсту б'юцъ у бойцы, a ў церніцы тые самые жмені труць, a послі трэпашкою — заструганою лёсткою з ручкою — трэпляць. Сямурадцы. Лёстку подоб'ё, да i сок чэчэ (з бярозы). В. Малешава. Памянш. л ё с т о ч к а. Набілкі вісяць на лёсточках. Верасніца. Лёсточкі поклалі з одноё лоткі ў другую. М. Малешава. Лёсточка робіцца з лупіка лозового. М. Малешава. Лёсточкі, шчоб не мешаліс поножэ. Лёсточкі даюць нормальные зёва. Аздамічы. ЛЁТ м. Лёт. Я матку по лету знаю. Альпень. А У л ё т. Лётам. Я за курамі, а воны ў лёт i повулёталі з огороду. М. Малешава. ЛЁТКА ж. 1. Буйная шраціна, круглая куля. У велікого звера стрэляюць лёткой. Тураў. Лётка кругла така, бы пучка. Аздамічы. 2. Дошчачка каля лятка вулея для пчол. Хотамель
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцъ, гбршчы, застрўганою, зіму, лўпіка, павере, подобё, пюць
5 👁
 ◀  / 313  ▶