ЛЁТОМ прысл. Лётам. Летом бегуць жэрці тые куры. М. Малешава.
ЛЛ ё т ом лецёць. Вельмі хутка ісці. Лётом леціць, коб поробіць усе ў сына: Луткі.
ЛЁХ м. Лёх, пограб. Лёх робяцъ, як вода позволяв. Цераблічы. У лёху бульба не померзне. Аздамічы.
ЛРВЕНЬ м. Лівень. От лівень, улілд ек з ведра! Луткі. Зышоў лівень, от зліу! М. Малешава.
ЛГЖБУ часц. Абы, толькі каб. Ліжбу грошы, то купляй! Луткі. Сено, воўна — ліжбу кішка поўна (прымаўка). Старажоўцы. Хоць чорт c кубла, ліжбу шапка еец була (прымаўка). Там жа.
ЛГЖНІ мн. Палачкі для варажбы. Ліжні — короценькіе палочкі, рукою перэкідаюць, гадаюць, колькі осталосо, лічаць. Ек до пары остаецца, то кончаюць, а ек не до пары, то шчэ кідаюць. Пагост.
ЛІЗА'ЦЬ незак. Лізаць, дакранацда губамі, языком. Рыба той слюз ЛІЖЭ. Запясочча. Ву смолу даеце ў мазь, шоб кот не лізаў. Луткі.
ЛІЗНУ'ЦЬ зак. Лізнуць, дакрануцца губамі, языком. Лізнецё языком дай спаць ідзецё. Шчо ж гэто за ёжа? Луткі.
ЛІК м. Лік, лічба. Як начаў лічыць тых дзікіх свінёй, то й ліку не набралосо. Цераблічы.
ЛІМА'Н м. Участак вялікіх памераў. Геттакі ліман поля ў цебе, сваце, сорок мо пяцьдзесят будзе, да земля ж ека елеёва! Чому ж тут тобе не жыць! Луткі.
ЛІ'МАР м. Рым ар. Лімар шыў зорую. Дварэц. Лімар робіць зорою для коней. Хота мель.
ЛІН м. Лінь. Ліна не есць моя баба. Бярэжцы. Памянш. л i н 6 к, л i н б ч о к. Лінкі тут кладуць ікру ў майнё, тут мёлей. Верасніца. Раншэ поймай лінка, то можно наесціса усей сем'ёй! Старажоўцы. Лінок — вельмі смачная рыбіна. Тураў. Лінок ходзіць, жмуркі пускав. Альшаны. Лінок улез у жака, ужэ, хлопцы, адліга будзе. Мачуль. Ты не гледзі, шчо як лінок, воно молоком кормленэ (пра парася). Рамель.
ЛІ'НА ж. Тоўстая вяроўка, канат. Ліна тоўста, у чотыры волокі плецена, а ў волоцы по тры ніткі. Луткі. Вулья цегаюць на сосну ліною. Аздамічы. Памянш. л i н к a. Аздамічы.
ЛІНІ'ШЧЭ н. Вялікі лінь. От это лінішчэ поймаў! M. Малешава.
ЛІНО'ВІШЧЭ н. Выпоўзіны. Ліновішчэм, як хоньдзя
Дадатковыя словы
вўлья, зброю, збрую, корб, осталбсо, семёй, соснў
27 👁