Тураўскі слоўнік (1984). Том 3. Л-О. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 313  ▶ 
перан. Секануць пугаю, дзягаю. Як операжэш разоў тры, топопрэ конь! M. Малешава. ОПЕТУ'ШЫЦЬ за/с. Нечакана ўдарыць. Опетушыла доўбешкою, то вуйшоў. M. Малешава. ОПЕ'ЦОК Таўстун (пра малое дзіця). £7d опецок малы! Запясочча. ОПЕ'ЧАНЫ дзеепрым. Апечаны. Гладкг, як опечаны. Цераблічы. ОПЕ'ЧКІ ми., ОПЕЧОК м. Драўляны фундамент для печы. У землю опечкі пошлі, хутко печ обернецца. Пагост. Опечок дубову, то печ доўго стоіць. M. Малешава. ОПЕ'ЧЫНА ж. Апёк. Опечына, колі за горшка горачого ўхопьла да опекла. Аздамічы. ОПІ'ЛКІ мн. Пілавінне. Опілкамі обсыпаў столю, да цёпло-цепло ў хаці. M. Малешава. ОПІЛО'УВАЦЬ незак. Абразаць пілою (лесаматэрыялы). Аздамічы. ОПІ'ЛЬВАЦЬ незак. Toe ж. Мы з братом опільвалі лес на хату самі. В. Малешава. ОПІРА'ЦЬ незак. Абмываць. Дзецей трэ опіраць. Луткі. ОПІ'ЦЦА зак. Абпіцца. Як опіўса конь, то i пропаў. М. Малешава. ОПЛАМІ'ДЗЕЦЬ зак. Ашаламіцца, здурнець, разгубіцца. Опламідзеў, бегае з мазніцэю по прыгумёнку. Тураў. ОПЛЕВУ'ШЫЦЬ зак. Ударыць па твары. Сямігосцічы. ОПЛЕ'НЬ, ОГІЛЁЫ м. Падушка ў возе на пярэдняй восі. Запясочча. Оплён. Аздамічы. ОПЛЕСКА'ЦЬ зак. Абпляскаць. Прывезлі глей да трэ оплескаць, коб вон не засыхаў. Старажоўцы. ОПЛЕСЦІ' зак. Аплесці. Колье поб'е i хворостом оплеце. Запясочча. Соловей на земле оплеце свое кубёльцэ. Ек туча ці не туча, то'нішчд! В. Малешава. ОПЛЕ'ТАЦЬ незак. 1. Аплятаць лазою, дротам. Горшкі оплетаюць. М. Малешава. 2. Абвязваць, абрабляць карункамі. Платочка трэба мне шчэ оплетаць. Старажоўцы. 3 перан. Есці са смакам, прагна. Я села коло того порося да давай оплетаць! Верасніца. А вон ту кашу оплетае! Запясочча. Сеў да оплетае галушкі, Старажоўцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўйшоў, галўшкі, заіс, опетушыць, опламідзець, оплевушыць, оплень, опілкі, опілоуваць, опільваць, опіцца, побе, тонішчд
0 👁
 ◀  / 313  ▶