НЕДОБРЫЦЦА незак. Нездаровіцца. Нешчо недобріцца мне. Бярэжцы.
НЕДОВОЛЬСТВІЕ н. Крыўда, незадаволенасць. Дзеці на ее недовольствіе маюць, шо вона дзеда шукае. М. Малешава.
НЕДОГАРОК м. Галавешка, недагарэлае палена. Не закрывай юшку, там шчэ недогарок лежыць. Азяраны. Осталіса недогаркі только с палей — оны мост мо ў сто местох запалілі. Старажоўцы.
НЕДОГОНІЦА ж. Недаразвітае зерне ў коласе. Бувае там эта недогоніца, дзе шчо не поспело. Скажэм, там я посеяў, то только одна недогоніца, а хорошого нема нічого. Старажоўцы. Дробная недаспелая ягада. Нема ягод у лесе, екіе-то недогоніцы! М. Малешава.
НЕДОГОНІЧ м. Тое ж. Озіміна не ўродзіла, так одные недогонічы. Луткі. Запозненыя ў развіцці каноплі. Е недогонічы тые зелёные ў коноплях. Запясочча. Парасткі збожжавых культур, якія затрымаліся ў сваім развіцці на стадыі кушчэння. Недогоніч — молоды росток. Воно гнецёцца, гнецёцца й не доросцё дай седзіць у дне заморком. Пагост.
НЕДОГРЫЗОК м. Агрызак, недаедак. Хто будзе твое недогрызкі есці? Луткі.
НЕДОЕДОК м. Тое ж. Еў хлеб да не доеў, то недоедок. Луткі. Мы разные недоедкі, ошомкі размочваем да даём курам або поросяці. Тураў. Нарэж недоедкоў тых бляху да посушы (пра чарвівыя яблыкі). Пагост. △ Воўчы недоедок. Прыдушаная ці параненая воўкам жывёліна. Звалі воўчы недоедок, шчо воўк порваў. Бярэжцы.
НЕДОКЛАД м. Недагрузка. Говораць, шчо лес не боіцца перэкладу, а недокладу. Сямігосцічы.
НЕДОКОШЭНЫ дзеепрым. Няскошаны, пакінуты пры касьбе. Там лапік остаўса недокошэны. М. Малешава.
НЕДОКУПІЦЦА зак. Не мець магчымасці купіць з-за высокай цаны. Недокупіцца ў полёшок грыбоў, носяць і за кіло дванаццаць-трынаццаць рублей загадваюць. Дварэц.
НЕДОКУРОК м. Акурак. Тураў.
НЕДОЛОМОК м. экспр. Дрэнны воз. Азяраны.
НЕДОЛУЖНЫ прым. Слабы, хваравіты. Луткі.
НЕДОЛЯ ж. Бяда, гора. Пробуў вон у недолі сем год. Азяраны.
90 👁