Старонка 185
◀ / 313 ▶
НЕДОМОРОК м. Заморак. Не яблука, а одные недоморкі! В. Малешава. Тые ўсе ціпленята недоморкі. Запясочча. Вон екі вырос недоморок, нема на шчо гледзець. М. Малешава. Е велікіе жукі, ек моністы, і недоморкі седзяць. Аздамічы. НЕДОНОСОК м. 1. Неданошанае адзенне, абутак. Я не буду ее недоноскі носіць! Луткі. 2. Неданошанае дзіця. Хотамель. НЕДОПЕЎНІЦЦА зак. Канчаткова не дамовіцца. Недопеўніўса тобто ехаць, тобто не. Аздамічы. НЕДОПУСКАЦЬ незак. Не дазваляць пайсці. Рада бу ў рай, да грэхі недопускаюць (прымаўка). Старажоўцы. НЕДОРОБ, НЕДОРОБОК м. экспр. 1. Нешта недаробленае, не даведзенае да канца. Недоробок у цебе, а не бочка! Азяраны. 2 перан. Неразумны, нягеглы чалавек. Недороб, бо не вурос. Пагост. НЕДОРОСТОК м. экспр. Чалавек малога росту. Недоросток ты, ропуха малы! Аздамічы. НЕДОРОШЧЫ прым. Недарослы. У нас бабу рвуць зелье або дзеці екіе недорошчые. Бярэжцы. НЕДОРЭДОК ж. Недарэка. Недорэдок некі ходзіць. Хотамель. НЕДОСЕКА ж. Загана ў палатне, калі ўток слаба прыбіты бёрдам. Дзеўка недосеку наткала. Цераблічы. Як крыво ці слабо ў бёрдзі, то кажуць: зробіла недосеку. Аздамічы. НЕДОСЕЎ м. Незасеяны ўчастак у полі, агрэх пры сяўбе. Недосеў серэд поля, то косцерэва порасла. Хачэнь. НЕДОСОЛ м. Недастаткова пасоленая страва. Перэсол под стол, а недосол — на стол (прыказка). Сямігосцічы. НЕДОСТУПНЫ прым. Непраходны, непрыступны. Дзе недоступные леса, боры, там сохраняліса дзікі, лосі. В. Малешава. НЕДОТЫКА ж. Незачэпа, недатыка. Недотыка дзеўка, не займай! Аздамічы. НЕДОЎГІ прым. Нядоўгі, кароткі. Галуза — як недоўге і тоўстэ полено. Мачуль. НЕДОЎГОВЕЧНЫ прым. Якому мала жыць. От, дочко, вон у цебе недоўговечны. Хачэнь. НЕДОХВАТ м. Нястача, беднасць. Недохват коліся буў, шо й крышкі сала не з'еў. М. Малешава. Недахоп;
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 313 ▶