Тураўскі слоўнік (1984). Том 3. Л-О. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 313  ▶ 
НЕДБАЙЛЮ'ШЧЫ прым. Бесклапотны, гультаяваты. Цераблічы. НЕДБА'ЙНІ прым. Нядбайны, бесклапотны. Недбайні жыве, не димае ні б чом. Сямігосцічы. НЕДБА'ЙНІК м. Нядбайла. E хозяін, a e недбайнік. Старажоўпы. НЕДБА'ЙНІЦА ж. Нядбайла, гультайка. Дзёўка, а така недбайніца, шчо свет не бачыў! Луткі. НЕДБА'ЙНО прысл. Бесклапотна. Недбайно жывё, шчо не хочэ робіць. Аздамічы. НЕ'ДЗЕ прысл. 1. Дзесьці, v дакладна неакрэсленым месцы. Бацько косіць недзе ў Затонах. B. Малешава. 2. Няма дзе. Нёдзе ему дзецца, роду нема. Чэрнічы. НЕДЗЕ'ЛЕШНІ прым. Нядзельны, святочны (звычай* на пра вопратку). Запясочча. НЕДЗЕ'ЛЯ ою. 1. Нядзеля, сёмы дзень тыдня. Ек недзеля} мусіць вумыць подлогу. Луткі. Колісь старые ў недзелю не снедалі. Церабліаы. У недзелю не саджаем хлеб, а будзённого дня. Кароцічы. 2. Тыдзень. Лежу я тыждзень, a мо i дзве недзелі. M. Малешава. Пбсцілі, ек насту пае спасоўка, грэх есці дзве недзелі. Верасніца. Д Г н і л а неделя. Трэцяя квадра месяца. Альпень. По той бок н е д з ё л і. На наступным тыдні. M. Малешава. Памянш. н е д з ел ька. Не було родзіны ў его, побуў недзельку часу i пом'ёр. Луткі. НЕДО'БІРОК м. 1. Незабраная частка стога або сцірты дроў. Не забралі ўсе сено, а там остаўса недобірок возы два. Верасніца. Трэбо отскочыць да недобірка зобраць. Тураў. 2 мн. Рэшткі сена ад забранага стога. Поёхалі no сёно, а там одни недобіркі. Запясочча. Памянш. н е д о б г р о ч о к. Цераблічы. НЕДОБІТНЬГ прым. Непрабіўны, неэнергічны. Нёкі вон нед-обітны! Сямурадцы. НЕДО'БРО прысл. Дрэнна (пра адчуванне). Як зуем конхвёт, так мне недобро. Бярэжцы. НЕДО'БРЫ прым. Доэнны, благі. Mo бувие шчо недобрэ? Сямігосцічы. Д H e д 6 б p ы на 6 ч ы. Які можа ўрачы. В. Малешава. Слова недобры ўжываецца старымі людзьмі як сінонім да вуж, калі хочуць пазбегнуць ужывання апошняга слова. Нёкі мо недобры ўкусіў? Луткі. У гэтым выпадку гутарка ішла пра гадзюку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бувйе, вўмыць, дббрэ, кбсіць, лежў, мўсіць, недбайлюшчы, недббі, недббіркі, недзелешні, отскбчыць, помёр
3 👁
 ◀  / 313  ▶